Грамадства2121

Правацэнтрысты паабяцалі вызначыцца з адзіным кандыдатам у 2019 годзе

Фота Сяргея Гудзіліна

Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі — старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і в.а. старшыні АГП Мікалай Казлоў — правялі сёння прэс-канферэнцыю, на якой распавялі пра планы і бягучую дзейнасць, паведамляе прэс-служба руху «За свабоду»

«Наш супольны курс на сумесную працу застаецца нязменным. Адно з асноўных пытанняў, якое стаіць перад намі — падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2020 году. Мы пачынаем рыхтавацца па некалькіх кірунках, і гэта не толькі абранне адзінага кандыдата», — адзначыў Юрый Губарэвіч.

Ён пацвердзіў, што правацэнтрысты не будуць распыляцца, і кандыдат будзе адзіным. «Тое, над чым мы працуем зараз — гэта праграма для адзінага кандыдата. Гэта не менш важна», — падкрэсліў палітык. Агульная колькасць тэмаў для праграмы — больш за дзясятак: мясцовае самакіраванне, пенсійная рэформа, ахова здароўя, адукацыя, выбарчае заканадаўства і г.д.

Губарэвіч лічыць, што прэзідэнцкія выбары — гэта ў нейкай ступені інструмент, што гэта магчымасць паказаць людзям, што ёсць альтэрнатыва, што можна жыць па-іншаму, чым зараз. «Нам важна аб’яднанне. Патэнцыял у правацэнтрысцкай кааліцыі ёсць», — адзначыў палітык, дадаўшы, што яны чакаюць далучэння іншых прадстаўнікоў дэмсілаў.

Праграма для кандыдата будзе гатовая ўжо ў наступным годзе. «На сёння мы вядзем перамовы, як будзе выглядаць працэдура абрання адзінага. Пачатак наступнага году мы можам казаць пра запуск працэдуры і наступны выхад на адзінага кандыдата ад правацэнтрыстаў», — дадаў ён.

 Губарэвіч упэўнены, што правацэнстрысцкая кааліцыя збярэ неабходных 100 тысячаў подпісаў.

Каментары21

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць