Меркаванні8787

Сілавікі і афіцыйныя гісторыкі апублікавалі артыкул «Да пытання аб гістарычнай палітыцы» 

Артыкул можна лічыць установачным. Яго падпісалі адразу і два кіраўнікі афіцыйнага, акадэмічнага гістарычнага інстытута, і двое сілавікоў — у тым ліку намеснік кіраўніка Рады бяспекі Уладзімір Арчакоў, які ў беларускай сілавой вярхоўцы мае рэпутацыю прарасійскага «ястраба».

Гістарычная канцэпцыя, выкладзеная ў артыкуле, у нечым адрозніваецца ад той, якая навязвалася Беларусі ў Савецкім Саюзе Камуністычнай партыяй. У прыватнасці, аўтары не робяць акцэнту на класавай барацьбе. Яны прызнаюць, што продкі беларусаў адыгралі важную ролю ў станаўленні Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, але пры гэтым, у адрозненне ад тэорый савецкага часу, адмаўляюць прагрэсіўны, нацыянальна-вызваленчы характар паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. 

Аўтары таксама абараняюць БССР і савецкае мінулае. У лексікон вернуты нават выраз «штучнае раздзіманне тэмы трагедыі палітычных рэпрэсій 1920—1930-х гадоў з мэтай агульнага ачарнення савецкага мінулага Беларусі». Гэтая цынічная фармулёўка зневажае памяць мільёнаў бязвінных ахвяр савецкага рэжыму і, бадай, выкліча найбольшыя крыўды і абурэнне як нашчадкаў рэпрэсаваных, так і незалежных гісторыкаў.

У той жа час аўтары засцерагаюць ад антыпольскіх і антызаходніх, роўна як і антырасійскіх перакосаў. Таксама яны перасцерагаюць не толькі ад перабольшання, але і ад прыніжэння ролі БНР. Аднак такія спробы знайсці «сярэдні шлях» абясцэньваюцца агульнай катэгарычнасцю тону і апрыёрнай устаноўкай на пошук ворагаў.

Вось урывак з артыкула, а ніжэй знойдзеце таксама спіс аўтараў і некалькі высноў.

Аўтары:
акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Каваленя,
дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч,
намеснік Дзяржсакратара Рады бяспекі, генерал-маёр Уладзімір Арчакоў і
начальнік упраўлення сакратарыята Рады бяспекі Аляксей Банькоўскі.

Артыкул напісаны па-расейску.

Сам факт апублікавання артыкула ў малатыражным, але афіцыёзным часопісе Адміністрацыі прэзідэнта і, тым больш, яго падпісанне сілавікамі паказвае на тую ролю, якую адводзяць гісторыкам афіцыйныя колы. У нас ізноў ёсць «галоўныя гісторыкі» — з вельмі спрэчным пры гэтым навуковым даробкам. А людзі ў пагонах бяруць на сябе права вызначаць гістарычную ісціну ў апошняй інстанцыі.

Што датычыць зместу канцэпцыі, то яна, хоць і не апускаецца да пазіцый Абэцэдарскага і Трашчанка, але ўсё ж радыкальна саветафільская, бескрытычная да таталітарнага рэжыму і далёкая ад мэйнстрыму сучаснай беларускай гістарычнай думкі. Сярэдні супрацоўнік беларускай Акадэміі навук ці ўніверсітэтаў сцісне зубы пры прачытанні такой канцэпцыі і будзе ўспрымаць яе чарговую спробу навязаць «адзіна правільную ідэалогію».

Каментары87

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць