Свет

Міністр замежных спраў Германіі: Украіне трэба пастаўляць цяжкую зброю, гэта больш чым відавочна

Кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербак заклікала заходнія краіны паставіць Украіне «цяжкую зброю», адначасова выступіўшы з завуаляванай крытыкай канцлера Олафа Шольца, які затрымлівае пастаўкі танкаў Кіеву, піша выданне Politico.

Аналена Бербак

«Цалкам зразумела, што Украіне трэба больш вайсковых матэрыялаў, асабліва цяжкага ўзбраення», — заявіла Бербак на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Па яе словах, «жах, які мы бачым кожны дзень» у вайне Расіі супраць Украіны, робіць неабходнасць такіх паставак «больш чым відавочнай».

Германія ўжо паставіла ва Украіну абарончую зброю, такую як супрацьтанкавыя ракеты, у той час як «цяжкае ўзбраенне» мае на ўвазе адпраўку танкаў, артылерыі або сучасных сістэм СПА.

На мінулым тыдні тое ж выданне паведамляла, што Шольц усё адкладае прыняцце канчатковага рашэння аб адпраўцы нямецкіх танкаў ва Украіну, нягледзячы на ціск з боку сваіх партнёраў па кааліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць