Свет

У Албаніі аўтобус захрас над ракой. Яго прапануюць не прыбіраць, а ператварыць у мост альбо сад

Мэр сталіцы нават арганізаваў галасаванку ў Твітары. 29 красавіка ў Тыране гарадскі аўтобус сутыкнуўся з аўтамабілем і з'ехаў з дарогі так, што захрас паміж двух берагоў ракі Лана — асноўнай воднай артэрыі сталіцы Албаніі, піша TJ.

У мясцовых СМІ мяркуюць, што прычынай аварыі стала перавышэнне хуткасці кіроўцам аўтобуса. У момант ДТЗ аўтобус быў поўны пасажыраў. Загінулых няма, але пацярпелі тры чалавекі, якія ехалі ў аўтобусе, і два з аўтамабіля.

Спачатку планавалася, што гарадскія службы адразу ж дастануць аўтобус, але гэтага не адбылося. А 30 красавіка мэр Тыраны Эрыён Вяліяй назваў аварыю ў Твітары «самым дзіўным інцыдэнтам у сталіцы за апошняе стагоддзе, які, на шчасце, не прывёў да ахвяр». Мэр падкрэсліў, што пакуль улады рыхтаваліся прыбраць аўтобус, многія людзі сталі прапаноўваць пакінуць яго над ракой і ператварыць у інсталяцыю. Напрыклад, зрабіць з яго альтэрнатыўны мост праз Лану.

Веліяй запусціў галасаванне ў Твітары, прапанаваўшы «пакінуць і даглядаць яго» або «прыбраць, паколькі ён псуе выгляд». Яшчэ адзін варыянт — для тых, хто хоча паглядзець вынік. Пакуль перамагае першы варыянт з 69,4%.

У рэплаях і каментарах прапануюць варыянты, што можна зрабіць з аўтобусам, напрыклад, ператварыць у інсталяцыю аб небяспечным кіраванні.

Яшчэ ёсць ідэя з прасторай, усярэдзіне якой была б дзіцячая выстава пра карысць вырошчвання раслін.

Ёсць ідэя, якім менавіта можна зрабіць альтэрнатыўны мост.

Галасаванне скончыцца 2 мая, але ці прыме рашэнне мэр, абапіраючыся на яго вынікі, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы22

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць