Грамадства33

Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства 355 чалавек

Грамадзянства Беларусі атрымалі выхадцы з 26 краін, у тым ліку 5 спартсменаў з Расіі, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. 

Сярод краін, выхадцы з якіх памянялі сваё ранейшае грамадзянства на беларускае — Азербайджан, Арменія, В'етнам, Германія, Іран, Казахстан, Латвія, Ліван, Літва, Сірыя, Турцыя, Украіна, Эстонія і іншыя.

Што за расійскія спартсмены прынялі грамадзянства Беларусі, не паведамляецца, адзначаецца толькі, што «ўсе яны ўжо паказалі сваё майстэрства на беларускіх спартыўных арэнах». 

Адначасова Лукашэнка адхіліў шэраг заяў ад асоб, якія «доўгі час нідзе не працавалі, неаднаразова парушалі законы Беларусі».

9 жніўня 2021 года ён даручыў падначаленым спрасціць працэдуру атрымання грамадзянства і дазволу на жыхарства грамадзянамі Украіны. За гэты час новымі грамадзянамі Беларусі ягонай воляй сталі 6758 чалавек.

Каментары3

  • Суповой пакетик
    25.10.2022
    Формулировка "неоднократно нарушали законы Беларуси" кого-то мне очень напоминает, никак не могу сообразить, кого бы? Эх. По-моему, речь идет об одном пенсионере... у которого сильно развито воображение... и еще у него усы такие характерные... вот уж его точно надо лишить белорусского гражданства! 
  • Spielmann
    26.10.2022
    Прымае ў грамадзянсва той хто сам не зьяўляецца добрасумленным грамадзянінам (выконваючым пісанае Канстутыцыйнае права).
    Дагонім і перагонім Amerigo Vespucci (⁠T⁠T⁠)
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    26.10.2022
    Ідзе паўнамаштабная дэнацыфікацыя  Сінявокай! Не маю нічога супраць 2, 5, 10 тысячаў замежнікаў, якія схацелі стаць грамадзянамі РБ. Але ж пасля развалу СССРыі тут аселі афіцэры пасля вываду савецкіх войск з Нямеччыны, ім пабудавалі жыллё... Неяк, напрыкдад, у Паставах былі актывізаваліся "казакі", нават збіраліся патруляваць з нагайкамі па гораду... Адкуль узяліся "казакі"? Дык там быў вялікі вайсковы аэрадром... Самалёты зляцелі, а "казакі" засталіся... А колькі на YouTube відэаролікаў тыпу "Я (мы) переехали жить в Белоруссию"! І яны ўсе сцвяржаюць, што "здесь комфортно русскому человеку, все говорят только по-русски, а вокруг -- чисто, ни соринки!"

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць