Грамадства1515

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў

У сакавіку 2024 года ў другі раз асудзілі палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава, але вядома пра гэта стала толькі цяпер, піша dissidentby.

Аляксандр Зіязэтдзіянаў. Фота: «Вясна»

15 сакавіка 2024 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў айцішніка Аляксандра Зіязэтдзінава да 9 год калоніі па абвінавачванні ў «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 361-2 КК).

Гэта ўжо другі прысуд Зіязэтдзінаву: восенню 2022 года яго асудзілі да 3 год калоніі за перавод крыптавалюты на рахункі Bypol.

У 2023 годзе ў фільме дзяржаўнай прапаганды Зіязэтдзінаў распавёў пра тое, што напісаў прашэнне аб памілаванні і спрабуе вырашыць сітуацыю праз кампенсацыю.

У сюжэце расказвалася, што мужчына для гэтага абмяняў 31 біткоін і залічыў суму на рахункі медыцынскіх устаноў. Тады адзін біткоін каштаваў 25 тысяч даляраў, так што верагодная сума водкупу была 775 тысяч даляраў.

Палітвязню адмовілі ў памілаванні і канфіскавалі грошы. Bypol беларускія ўлады прызналі «тэрарыстычным фармаваннем» і завялі супраць айцішніка новую крымінальную справу.

Цяпер Аляксандр Зіязэтдзінаў знаходзіцца ў шклоўскай калоніі.

Каментары15

  • feafania
    13.02.2025
    Яшчэ адно сьведчаньне, што ня варта супрацоўнічаць з тэрарыстамі (я, канечне, маю на ўвазе не Bypol).
  • Жыгуль
    13.02.2025
    Абадралі як ліпку і яшчэ пасадзілі. Бандыты, закон там і блізка не валяўся.
  • Ого
    13.02.2025
    Вот это лоханулся парень. Купил себе срок за биткоины. Наверное не знал, что сажают бесплатно и платить было не нужно.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць