Свет22

Каля амерыканскага ўзбярэжжа знайшлі скарб з разбітага карабля XVIII стагоддзя

Паблізу ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда дайверы знайшлі частку страчаных іспанскіх скарбаў — больш за тысячу срэбных і залатых манет. Іх прыкладны кошт ацэньваецца ў мільён долараў, паведамляе CNN.

Фота: Queens Jewels LLC

Як мяркуецца, гэтыя манеты належалі да грузу іспанскай флатыліі, якая пацярпела крушэнне падчас урагану 31 ліпеня 1715 года. Тады караблі, што вярталіся з калоній у Іспанію, перавозілі золата, срэбра і каштоўнасці.

Манеты, знойдзеныя цяпер, былі адчаканеныя ў іспанскіх калоніях у Балівіі, Мексіцы і Перу. На іх захаваліся даты і адзнакі манетных двароў, што мае вялікае значэнне для гісторыкаў і калекцыянераў.

Сал Гутуза, дырэктар кампаніі Queens Jewels LLC, супрацоўнікі якой знайшлі скарб, адзначыў:

«Кожная манета — гэта частка гісторыі, адчувальная сувязь паміж людзьмі, якія жылі, працавалі і плавалі па моры ў залаты век Іспаніі. Знайсці тысячу з іх за адзін раз — рэдкая і незвычайная з'ява».

Улады Фларыды забяруць 20% знаходкі для захоўвання, астатняе будзе падзелена паміж кампаніяй і яе падрадчыкамі.

Цікава, што гэта не першая такая знаходка: раней у гэтым рэгіёне ўжо знаходзілі залатыя і срэбныя манеты з таго ж самага крушэння.

Каментары2

  • Жвір
    04.10.2025
    Усё павінна быць вернута карэнным народам Балівіі, Мексыкі й Перу, золата зь якога чаканілі грошы гішпанцы скралі ў іх.
  • Nichto
    06.10.2025
    Жвір, гэта набор словаў без асаблівага сэнсу. Імпэрыі ацтэкаў ды інкаў панявольвалі, а часам і вынішчалі плямёны, якія былі да іх, захоплівалі іх землі і багацьці. А папярэднія магчыма гэтак жа пабілі яшчэ якіх папярэднікаў. Дык каму вяртаць? Правяраць паводле генаў, і шукаць хто быў найранейшы? Пры зьмяшаных выдаваць на падставе прапорцыі? )

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць