Грамадства22

У Лідзе дэмантавана частка помніку ахвярам Катыні

На старых каталіцкіх могілках у Лідзе знік камень, пастаўлены тры месяцы таму ахвярам Катыні.

Пра зніклы камень стала вядома 14 жніўня падчас акцыі ўшанавання памяці жаўнераў польскай арміі, што загінулі падчас варшаўскай бітвы ў 1920 годзе.
Аналагічныя акцыі адбываліся ў многіх мястэчках. Але толькі ў Лідзе улады тэлефанавалі арганізатарам і настойліва прасілі не ладзіць мерапрыемства. «Апошнім часам у звязку з надыходзячымі Дажынкамі ў Лідзе вельмі нервовая абстаноўка», — кажа Андрэй Пачобут, адзін з лідэраў Саюза палякаў Беларусі.

Як паведаміў старшыня Таварыства польскай культуры зямлі лідскай Аляксандр Калыска, ля помніка бачны сляды ад пагрузчыка, які забіраў камень. Шасціметровы металічны крыж без надпісаў застаўся на месцы, а валун з словамі «Катынь 1940» увезены ў невядомым накірунку.

«У прамой лініі на лідскім радыё на наш запыт адказалі, што камень быў пастаўлены нелегальна і падлягае ліквідаванню», — патлумачыў Аляксандр Калыска.
Аднак лідскае Таварыства польскай культуры аб гэтым ніхто не інфармаваў.

Цяпер прадстаўнікі Таварыства плануюць збіраць подпісы з патрабаваннем да мясцовых уладаў вяртання памятнага каменя.

13 красавіка 2010 году у Лідзе на старых могілках па вуліцы Энгельса былі асвечаны катынскі крыж і камень, пастаўленыя ахвярам бальшавіцкага расстрэлу пад Катынню ў 1940 годзе. Камень пратрымаўся тры месяцы. Могілкі знаходзяцца недалёка ад цэнтра горада, каля будучага праспекта Перамогі, які зараз актыўна будуецца ў Лідзе напярэдадні фестывалю Дажынкі 2010. Катынскі крыж стаў месцам, дзе жыхары горада ў знак салідарнасці з Польшчаю усклалі кветкі ды ставілі знічкі. Аўтарам каменнага помніку з’яўляецца вядомы лідскі разбяр Рышард Груша.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак5

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак5

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць