Грамадства2020

Femen: Нам толькі пагражалі, што заб’юць — відэа

Відэа з Ельска.

Актывісткі ўкраінскай арганізацыі Femen дэпартаваны з Беларусі. Прыблізна, а першай гадзіне ночы 21 снежня да задняга ўваходу будынка Ельскага РАУС, дзе знаходзіліся актывісткі, пад'ехаў дыпламатычны аўтамабіль з консулам Украіны. Дзяўчат вывелі, пасадзілі ў аўтамабіль консула, і машына ў суправаджэнні пагранічнікаў на «УАЗе» выехала з двара РАУС.

«Нам не задавалі пытанняў, толькі пагражалі, што заб’юць. Мы некалькі гадзін хадзілі па лесе, не ведалі, куды падзецца, пасля чаго вырашылі ісці па дарозе. Дайшлі да маленькага пасёлка, дзе людзі дапамаглі нам, далі прытулак, тэлефон. Мы змаглі звязацца з нашымі ўкраінскімі калегамі. Потым прыехала міліцыя, спадзяемся, што зараз мы ў бяспецы», — паведамілі актывісткі Femen пасля медагляду ў раённай бальніцы, куды іх адвезлі пасля затрымання ў вёсцы Бякі.

У бальніцы значных пашкоджанняў у іх не выявілі, у асноўным — гематомы на руках і іншых частках цела.

Як раней паведамлялася, 19 снежня ў Мінску тры актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава, агаліўшыся па пояс, перад уваходам у будынак КДБ на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі Freedom to political prisoners («Свабоду палітычным зняволеным» — англ.) і «Жыве Беларусь!». Гэты ж лозунг, «Жыве Беларусь!», яны скандавалі. Акцыя была прымеркавана да гадавіны разгону апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года, удзельнікі якога былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе64

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць