Меркаванні3232

«За дранікі замежнікі гатовы размаўляць на беларускай мове»

У Амерыцы беларускі студэнт Антось Трафімовіч пачаставаў замежнікаў дранікамі ўласнага прыгатавання. Што з гэтага атрымалася?

БеларусІнвест: за дранікі замежнікі гатовы размаўляць на беларускай мове

Гэта каштавала мне 81 даляр — грошы на прадукты для дранікаў і друк фотак выхадцаў з Беларусі — каб праз 30 хвілін пасля прэзентацыі аб Беларусі, кітайская студэнтка сказала «дзякуй». Па-беларуску.

Уклаўшы 81 даляр, я атрымаў 109 замежнікаў, якія ведаюць што такое Беларусь, правільна вымаўляюць па-ангельску Belarusian, могуць сказаць «вітаю» і «пакуль», ведаюць што такое дранікі і клёцкі, ведаюць, што беларусы — гэта далёка не рускія.

За 81 даляр 109 замежнікаў ведаюць, што Беларусь — ці не найпрыгажэйшая краіна Еўропы, што хоць у нас і няма гор, тут можна заблукаць у лесе, гойсаць на ровары па вясковых дарогах, катацца на конях ўзімку.

81 даляр — і кожны з 109 замежнікаў ведае, што Беларусь — гэта краіна, дзе выхаваліся Шагал і Малевіч, што выхадцы з гэтай краіны змянілі гісторыю Амерыкі ды ўсяго свету.

81 даляр, патрачаны на бульбу, цыбулю, грыбы і фарш — і 109 замежнікаў ведаюць смак беларускіх страваў, і кажуць «дэлішас», і пытаюць ці можна гэта пакаштаваць у рэстарацыі ў любым горадзе Беларусі, і, нарэшце, як атрымаць візу ў Беларусь.

Ідзіце лесам тыя, хто кажа што ў Беларусі няма чаго рабіць і што ніхто туды ніколі не паедзе. І што савок нікому не цікавы, і што лепш бы беларусам самім з’ехаць з Беларусі.

Праз паўгадзіны прэзентацыі і 81 даляр на вашае месца згодны прыехаць любы са 109 замежнікаў.

Каментары32

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць