Меркаванні11

Булгакаў: Без Еўрасаюза будучыня беларускага рэжыму немагчымая

Чаму афіцыйны Менск гэтак рэзка адрэагаваў на пашырэньне эўрапейскіх візавых санкцыяў? Няўжо Беларусі зараз ня так патрэбныя нармальныя стасункі з аб’яднанай Эўропай? Як можна адрэагаваць на той аргумэнт, які вылучаюць прыхільнікі адмены санкцыяў, што маўляў, абмежавальныя крокі Эўразьвязу штурхаюць Беларусь да Расеі? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў.

Цыганкоў: Беларускае кіраўніцтва паказвае, што нібыта гатовае ісьці на далейшую канфрантацыю з Эўразьвязам. Чаму афіцыйны Менск вырашыў даволі рэзка адрэагаваць на пашырэньне санкцыяў яшчэ на 21 чалавека, рашэньне, якое ня стала нейкай сэнсацыяй? Ці азначае гэта, што Менску ня вельмі важныя адносіны з Брусэлем? Ці гэта проста такая палітычная гульня?

Булгакаў: У якасьці адпраўнога пункту я нагадаю інтэрвію Лукашэнкі Сяргею Дарэнку, дзе беларускі кіраўнік сказаў, што эўрапейскія палітыкі «безь яец». Тое, што здарылася сёньня, можна інтэрпрэтаваць, што

Лукашэнка хоча паказаць Эўропе, што ён палітык зь яйцамі.
Што ён можа адказаць сілавым учынкам на спробу сілавога ціску на сваю краіну.

Безумоўна, гэта акцыя можа быць інтэрпрэтавана, зыходзячы з той практыкі сілавой палітыкі, якой прытрымліваецца сучасны беларускі рэжым. Сама такая палітыка не зьяўляецца нейкай навінкай на палітычным рынку.

Калі глянуць шырэй, то

гэты ўчынак ня быў бы магчымы без рашучай і адназначнай падтрымкі беларускага рэжыму расейскім кіраўніцтвам.
Гэта было шмат разоў заяўлена, у тым ліку ў нядаўняй сумеснай заяве прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Мядзьведзева.

Цыганкоў: Як можна адрэагаваць на той аргумэнт, які вылучаюць прыхільнікі адмены санкцыяў, што, маўляў, абмежавальныя крокі Эўразьвязу штурхаюць Беларусь да Расеі?

Булгакаў: Такія аргумэнты — гэта вынік звычайнай палітычнай блізарукасьці.

Лукашэнку штурхаюць да Расеі ня санкцыі, а каляніяльная спадчына і мэнтальная праграма, якой ён прытрымліваецца і праводзіць мэтанакіравана ў жыцьцё.
Да 2006-07 году наагул усе кантакты паміж Менскам і Брусэлем на палітычным узроўні былі замарожаныя — няўжо Эўразьвяз быў у гэтым вінаваты?

Тое, што адбываецца — гэта нейкая спроба суіснаваньня, спроба своеасаблівага «дыялёгу», калі Лукашэнка спрабуе зацьвердзіць думку пра сябе як пра агрэсіўнага і непадатлівага гульца.

Беларусь прывязаная да Эўразьвязу вельмі моцна. На жаль, ня столькі культурна і палітычна, колькі найперш эканамічна.

Без Эўразьвязу, безь ягоных рынкаў збыту для перапрацаванай расейскай сыравіны, без тэхналёгіяў і інавацыяў, якія ідуць з Захаду ў Беларусь, будучыня беларускага рэжыму немагчымая.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць