Улада22

Урады Казахстана і Расіі асудзілі санкцыі супраць Беларусі. Чарга за Нікарагуа?

«Урады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага ціску або прымушэння». Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве ўрадаў трох дзяржаў, тэкст якой размешчаны сёння на афіцыйным сайце беларускага ўрада.

«Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага саюза аб магчымасці прымянення эканамічных абмежаванняў да адной з дзяржаў — членаў Мытнага саюза/Адзінай эканамічнай прасторы, урады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымушэння», — адзначаецца ў заяве.

Такія меры ствараюць штучныя бар’еры ў гандлі, неабгрунтаваныя перашкоды эканамічнаму ўзаемадзеянню суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі Мытнага саюза/Адзінай эканамічнай прасторы, ушчамляюць законныя інтарэсы эканамічнай бяспекі дзяржаў, што звязана з нанясеннем урону плённаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву, развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскім кантыненце. Гэта будзе мець негатыўныя вынікі, перш за ўсё для простых грамадзян.

Урады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі цвёрда перакананы, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог будзе садзейнічаць урэгуляванню міжнародных рознагалоссяў, і выступаюць за адмову ад любых дзеянняў, якія перашкаджаюць такому дыялогу».

Адносна абмежавальных мераў Расспажыўнагляду да беларускага малака, украінскага сыру, малдаўскага віна і грузінскага баржомі ў заяве нічога не гаворыцца. Наступныя заявы ў падтрымку зняволення палітвязняў у Беларусі можна чакаць ад Нікарагуа і Сірыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць