Грамадства2727

Збіты за нацыянальны сцяг Андрэй Моўчан застаецца ў бальніцы

Міліцыя яго затрыманне не каментуе.

Каардынатар грамадянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Юхневіч паведаміў, што Андрэй Моўчан знаходзіцца ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Андрэя Моўчана затрымалі ўвечары 19 мая ў сталічным раёне Уручча. Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» выйшаў на вуліцу з бел-чырвона-былым сцягам у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Ён рухаўся з узнятым сцягам ад універсама «Першамайскі» да вуліцы Русіянава. Ніякіх лозунгаў ён не выкрыкваў. Ён адмовіўся сядаць у машыну на патрабаванні міліцыянтаў без тлумачэння прычыны затрымання.

Калі актывіста сілай запіхвалі ў машыну, яго моцна патаўклі.

Пра гэта ён расказаў сястры, якую пусцілі да яго ў 11-ю бальніцу.

У пастарунку Андрэю пагражалі крымінальнай справай нібыта за абразу прэзідэнта і збіццё супрацоўніка міліцыі.

Юхневіч лічыць, што ніякая крымінальная справа ў адносінах да Андрэя не будзе распачата.

Па яго словах, міліцыянты надта брутальна затрымалі актывіста, і цяпер ім, напэўна, давядзецца даваць тлумачэнні ў пракуратуры. І таму яны паспрабуюць «забыцца» пра інцыдэнт.

Павел Юхневіч падкрэсліў, што праводзілася эксперптыза, якая пацвердзіла, што

Моўчан на момант затрымання быў цвярозым.

Прэс-сакратар ГУУС Мінгравыканкама Аляксандр Ластоўскі заявіў, што не мае «ніякай інфармацыі».

А таму пракаментаваць нічога не можа.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць