Літаратура2020

Стварыць краіну ўнутры рэжыму

Сабраныя Дубаўцом у «Гісторыі аднаго цуду» лёсы паказваюць, што гісторыю рухае моладзь.

Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012. — 457 с.

Сяргей Дубавец напісаў кнігу пра сваё пакаленне, якое дае добры прыклад сённяшнiм студэнтам. Кнігу склалі гутаркі з удзельнікамі нефармальнага аб’яднання Майстроўня.

Паўсотні асобаў, якія на пачатку 1980-х аб’ядналіся дзеля супольнай мэты — вяртання традыцыі ў паўсядзённае жыццё: беларускай мовы, народных святаў… Цягам пяці гадоў дзясяткі людзей, кожны са сваімі інтарэсамі, збіраліся для святкавання Калядаў і Купалля, абароны гістарычнага помніка, спеваў. А пасля яны разышліся. І нехта сёння будуе дамы, хтосьці робіць рамонты, хтосьці піша кнігі, хтосьці спявае, іншыя ж выкладаюць па-беларуску ў навучальных установах. Адны з’ехалі за мяжу, але большасць засталася ў Беларусі. Кагосьці ўжо і няма сярод нас.

Можна спрачацца з героямі кнігі, прыдумваць свае аргументы на іх крытыку нас сённяшніх. А можна выкарыстаць іх аповеды ў якасці інструкцыі да дзеянняў.

Чаму нас вучыць гэтая кніга? Сабраныя лёсы паказваюць, што гісторыю рухае моладзь.

І пакуль вам 18-23-28 гадоў, трэба рабіць як мага больш. Бо затым наступае час, калі жыццё ідзе ў іншай плоскасці: праца-сям’я-хата. Змяняецца лад жыцця.

Важна прыцягваць людзей звонкі. Калі б Майстроўня прымала толькі студэнтаў-філолагаў ці гісторыкаў, атрымалася б закрытая тусоўка. А так на беларускае святло сабраліся інжынеры, фізікі, эканамісты.

Ці хочам мы, пакаленні пасля Дубаўца, каб і пра нас напісалі такую кнігу?

Безумоўна. Але галоўнае, каб было што апісваць з нашых дасягненняў. Здаецца ж, усё, што рабіла Майстроўня трыццаць гадоў таму, сёння існуе і квітнее. Каляды і Купалле — ці не па ўсёй Беларусі адзначаюць згодна з народнымі традыцыямі. Беларускія спевы і танцы? Дык іх столькі, што і не пералічыць. Беларуская мова на вуліцах?

Дык цяпер беларускамоўных столькі, што Караткевіч расплакаўся б ад шчасця.

Калі пачыналася ж Майстроўня, кожны беларускамоўны быў, што называецца, на ўліку.

Феномен Майстроўні ў тым, што апантаныя людзі рабілі тое, чаго не мелі.

Як гэта праектуецца на сёння? Беларускасць не прысутнічае ў большасці сфер нават мінімальна. Гэта значыць, трэба абраць метад працы і беларусізаваць. Пісаць лісты ва ўстановы і патрабаваць беларускую мову можна, але гэтага мала і не дае эфекту. Калі не пачаць нешта рабіць самому, то ніхто за гэта не возьмецца. Значыцца, варта працягваць перакладаць на мову падручнікі і даведнікі, беларусізаваць камп’ютарныя праграмы… І гаварыць, гаварыць па-беларуску, пераадольваючы інэрцыю і не баючыся трасянкі й памылак.

Кніга Дубаўца паказвае, што можна стварыць сваю краіну ўнутры рэжыму.

А затым пашыраць яе межы. Выніку толькі не трэба чакаць праз год — настройвайцеся на перспектыву больш аддаленую, чым 30 гадоў.

***

31 жніўня (пятніца) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А, ст. метро «Плошча Перамогі») будзе стаяць аўтар Сяргей Дубавец.

Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19:00 да 20:00) спадар Сяргей дасць параду наведнікам, якія кнігі вартыя прачытання ды падпіша усім ахвочым сваю нядаўна выдадзеную кнігу «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».

Уваход — вольны.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць