Здарэнні

На беларуска-літоўскай мяжы спынены крымінальны аўтабізнэс

Як сказаў памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў, памежнікам паступіла інфармацыя пра партыю іншамарак, якія пераганялі па замове ў абход мытнага заканадаўства. Аўтамабілі прыганялі ў Беларусь па старых дакументах, і ў выніку гэтага ўладальнік атрымліваў іншамарку без выплаты мытных плацяжоў.

Вечарам 15 верасня на хутары каля вёскі Казнадзеюшкі Пастаўскага раёна, за паўкіламетра ад мяжы, аператыўныя супрацоўнікі Смаргонскай пагрангрупы выявілі пяць легкавых аўтамабіляў:
два «Мэрсэдэсы», «Рэно», «Аўдзі» і «Фальксваген». Машыны суправаджалі грамадзянін Літвы і двое грамадзян Беларусі.

Падчас затрымання літовец і адзін з беларусаў здаліся адразу, а іншы грамадзянін Беларусі паспрабаваў збегчы ад пераследу на «Фальксвагене» без нумарных знакаў. Пры гэтым ён накіраваў аўтамабіль на памежніка і збіў яго.

У выніку арганізаваных з міліцыяй пошукавых мерапрыемстваў праз паўтары гадзіны злачынца быў затрыманы ў вёсцы Лынтупы.

Аўтамабіль, на якім злачынец уцёк, на наступную раніцу быў знойдзены ў лесе з разбітым лабавым шклом, старанна замаскіраваны галлём.

Увесь нелегальны транспарт канфіскаваны.

Пацярпелы памежнік са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў ваенны шпіталь органаў пагранічнай службы. Па факце здарэння распачата адміністрацыйная і крымінальная вытворчасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць