Грамадства

Віцебск. Затрыманага назіральніка Гуцалава будуць судзіць

Яўгена Гуцалава затрымалі 18 верасня на ўчастку № 71 Віцебскай-Кастрычніцкай акругі. Пасля допыту ў міліцыі хлопца адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Гуцалава вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Але за што канкрэтна, невядома: апошнімі днямі ў Віцебску адбыліся некалькі акцый, у тым ліку за байкот выбараў.

Суд над Яўгенам Гуцалавым мае адбыцца ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску. Але час працэсу невядомы: спярша актывіст мусіць сустрэцца з адвакатам і пазнаёміцца з матэрыяламі справы.

Позна ўвечары з Кастрычніцкага РАУС, куды хлопца адвезлі на допыт, перадалі ягоную просьбу знайсці адваката. Сваякі затрыманага перадалі ў ІЧУ цёплыя рэчы.

«Учора перадалі і адзенне, і гігіенічныя прылады, і прадукты — пакуль Яўген яшчэ быў у пастарунку. Позна ўвечары праз актывіста Пятра Іванова даведаліся пра просьбу знайсці адваката, зробім і гэта», — паведаміла каардынатарка стваранай Партыі БХД Таццяна Севярынец.

***

Яўгену Гуцалаву далі 7 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць