Грамадства5757

Збіты ў метро інвалід не можа хадзіць і размаўляць

Маці інваліда: «Ён паказаў пасведчанне і папрасіў саступіць яму месца».

Журналісты з’ездзілі ў бальніцу да збітага ў метро інваліда і паразмаўлялі з яго маці. Жанчына расказала сваю версію таго, што адбылося 2 студзеня. У той вечар яна з сынам вярталася дадому з кінатэатра «Беларусь». Глядзелі мультфільм «Тры багатыры на далёкіх берагах», — кажа яна. На станцыі «Кастрычніцкай» зайшлі ў вагон. Маці села на вольнае месца паміж пасажырамі.

«Сыну трэба сядзець там, дзе можна трымацца, дзе стойка ёсць. Я хацела, каб ён сеў на маё месца, але ён адмовіўся», —
распавядае яна.

— Ваш сын грубіў, калі прасіў саступіць месца?

— Ён сказаў: «Можна мне прысесці».

Паказаў пасведчанне, сказаў, што інвалід I групы, што яму трэба сесці.
Хлопец гэты адказаў: «Пайшоў прэч…» Cын спытаў: «Можа быць, тады ваша дзяўчына мне месца саступіць?» Дзяўчына пачала ўставаць, а хлопец ёй: «Сядзі!».
І затым гучна і матам паслаў майго сына!
Сын сказаў яму: «Ты што кажаш?» І павярнуўся да мяне — я сядзела насупраць. І тут яго пачалі біць з двух бакоў, прычым білі, як б’юць грушу.

— Ваш сын, сапраўды, раздрапаў твар аднаму з хлопцаў і наступіў на нагу?

— Ён дрэнна і няўстойліва стаіць, мог наступіць на нагу. Але ён стаяў ля дзяўчыны, калі б і наступіў, то ёй. Наконт падрапаць твар — гэта няпраўда!

Гэта я да яго лезла і хацела спыніць, думала, зараз да вачэй дацягнуся, каб ён перастаў біць. Якая там драпіна?! Гэта крывёю майго сына яны выпацкаліся.

— Колькі хвілін працягвалася бойка?

— Адну хвіліну. Ад станцыі да станцыі. Мы ехалі з «Кастрычніцкой», гэта было да «Плошчы Перамогі».

— Як рэагавалі людзі ў вагоне?

— Людзі кінуліся ў бакі, таму што ўсё ў крыві было. Сын закрыў твар рукамі, я думала, што яму вока выбілі, кроў ручаём лілася, а яны працягвалі біць… Я крычала:

«Людзі, выклічце міліцыю! Дапамажыце! Што мне рабіць?!»
І гэтаму (які біў — TUT.BY) таксама крычала: «Толькі не бі па галаве!»

Жанчына нейкая стала тэлефанаваць машыністу, не ведаю, датэлефанавалася ці не. Хтосьці спрабаваў гэтага (які біў — TUT.BY) адштурхнуць. Калі яны выйшлі з вагона, дапамагла маладая пара — пасадзілі сына на сядзенне, дапамаглі ўстаць і выйсці на станцыі «Якуба Коласа», адвялі нас у дзяжурную частку і выклікалі хуткую.

— Як ваш сын выглядае?

— Ён дагледжаны, моцны, здаровы хлопец з выгляду, але не можа стаяць.

— Саступалі яму месца ў транспарце да гэтага выпадку?

— Заўсёды! Асабліва пажылыя людзі. Таму што адразу відаць, як ён ідзе і як ён стаіць. Але хіба здаровы чалавек папросіць саступіць месца? Гэта ж ясна, што нешта не так.

Ён заўсёды разам са мной. Я асцерагаюцца, каб ён — не дай Бог — не паслізнуўся, каб не ўпаў, таму што яму нельга атрымліваць траўмы галаўнога мозгу. А тут білі — на маіх вачах і толькі па галаве. Яны нагамі спрабавалі біць, але там людзі стаялі — няма дзе было разгарнуцца.

— Як вы думаеце, чаму гэта адбылося?

— Я думаю, яны былі неадэкватныя на той момант і пад уздзеяннем чагосьці. Спіртным ад іх быццам бы не пахла. Не могуць маладыя людзі так звярэць, я нават гэта растлумачыць не магу.

— Як ваш сын сябе адчувае цяпер?

— Яго стан горшы, чым быў да бойкі. Ён зноў перастаў гаварыць і хадзіць, я яго на калясцы важу.

Доктар пацярпелага каментаваць яго стан адмовіўся. Аднак у бальніцы пацвердзілі, што пацыент не размаўляе, перасоўваецца ў інваліднай калясцы, часам ўстае з ложка і стаіць у палаце. Якой-небудзь агрэсіі ў яго паводзінах не заўважылі.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць