Спорт

У КХЛ будзе выступаць харвацкі «Медвешчак»

У Кантынентальнай хакейнай лізе з наступнага года будуць выступаць два новыя клубы - каманда з расійскага Уладзівастоку і заграбскі «Медвешчак».

29 красавіка адбылася сустрэча прэзідэнта КХЛ Аляксандра Мядзведзева і кіраўніцтва «Медвешчак».

***

«Медвешчак» з'яўляецца адным з найбольш вядомых клубаў Цэнтральнай Еўропы. Ён быў заснаваны ў 1961 г. і выйграў тры апошнія чэмпіянаты Югаславіі (1989, 1990, 1991). 18 разоў станавіўся чэмпіёнам Харватыі па хакеі: 1995, 1997-2007, 2009-2013).

З 2009 г. бярэ ўдзел у Аўстрыйскай хакейнай лізе*.

У сезоне 2012-2013 Аўстрыйскай хакейнай лігі у рэгулярным чэмпіянаце фінішаваў на 2-м месцы (44 гульні), толькі адно ачко саступіўшы лідару «Вене», але ў плэй-оф выбыў у чвэрцьфінале, прайграўшы «Зальцбургу» ў серыі з лікам 3:2.

За «Медвешчак» гуляе шмат канадцаў і амерыканцаў, што маюць харвацкія пашпарты.
Адна з арэнаў клуба - «Заграб Арэна» - адна з найбольшых у Еўропе, амаль як у Мінску, бо змяшчае 15 тыс. гледачоў.

*

    Аўстрыйская хакейная ліга -- адкрыты чэмпіянат, у якім бярэ ўдзел 12 камандаў, у тым ліку па адной харвацкай, венгерскай, чэшскай і славацкай.
.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак24

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак24

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць