Грамадства11

Мін’юст пераблытаў партыі

Міністэрства юстыцыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні шасьці палітычным партыям Беларусі, але пры гэтым пераблытала дзьве Грамады.

Міністэрства юстыцыі вынесла афіцыйныя папярэджаньні шасьці палітычным партыям Беларусі, але пры гэтым пераблытаў дзьве Грамады.

Сярод іх ёсьць, як апазыцыйныя (Партыя БНФ, БСДП (Г), Беларуская партыя «Зялёных»), так і ляяльныя да сёньняшніх уладаў (Cацыяльна‑спартыўная партыя, Сацыял‑дэмакратычная партыя народнай згоды, Рэспубліканская партыя).

Усім партыям папярэджаньні былі вынесеныя за адну і тую ж правіну: парушэньне артыкулу 10 Закону «Аб палітычных партыях». Згодна з новай рэдакцыяй гэтага закону кожная партыя мусіць мець арганізацыйныя структуры ў большасьці абласьцей краіны (ня менш, чым у чатырох), а таксама Менскую гарадзкую структуру. Партыі былі папярэджаныя, што ў выпадку далейшага ігнараваньня іх дзейнасьць можа быць прыпыненая ці яны могуць быць ліквідаваныя.

Юрыст Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч кажа, што насамрэч ягоная партыя мае структуры толькі ў Гомельскай, Берасьцейскай і Менскай абласьцях. «Мы ня раз рабілі спробы зарэгістраваць структуры і ў іншых рэгіёнах краіны, але мы сутыкаемся з праблемай юрыдычных адрасоў. Нават калі мы знаходзім адпаведнае памяшканьне, то празь некаторы час прыходзяць людзі, якія кажуць, што праблемы з тэхпашартам ці з чым‑небудзь яшчэ і ўсё пачынаецца наноў. У сьнежні 2005 году нам ужо выносілі папярэджаньні за гэтае самае парушэньне. Лічу, што гэта зьвязанае з хуткімі парлямэнцкімі выбарамі. Перад парлямэнцкімі выбарамі 2004 году па ўсёй краіне закрылі сотні недзяржаўных арганізацыяў, перад леташняй прэзыдэнцкай кампаніяй прынялі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, цяпер прыйшла чарга за палітычнымі партыямі», – мяркуе Ўладзімер Лабковіч.

Кіраўнік справаў БСДП (Г) Анатоль Сідарэвіч лічыць, што ягонай партыі папярэджаньне было вынесенае памылкова. «Мы атрымалі афіцыйны ліст ад Міністэрства юстыцыі, дзе гаворыцца, што на падставе папярэджаньня ад 29 лістападу 2005 году, нам выносяць яшчэ адно паўторнае папярэджаньне. Але, прабачце, за тую дату мы не атрымлівалі ніякіх папярэджаньняў ад Мін’юсту. Лічу, што папярэджаньне накіраванае нам не па адрасе. Тым больш, што летась мы зарэгістравалі Гарадзенскую абласную структуру БСДП (Г), якая стала чацьвертай у краіне, ёсьць таксама і менская гарадзкая структура, таму не разумею, якія прэтэнзіі могуць быць да нас. Будзем зьвяртацца ў Мін’юст, каб нам растлумачылі дадзеную сытуацыю. Здаецца, што нас проста пераблыталі з БСДГ Станіслава Шушкевіча», – кажа Анатоль Сідарэвіч. Нагадаем, што БСДП (Г) сёлета ўжо атрымлівала адно папярэджаньне – ад 1 лютага за правядзеньне аргкамітэту «Саюзу левых партый» за межамі Беларусі.

Трэба заўважыць, што ціск на палітычныя партыі за апошнія месяцы стаў ледзь ня нормай. Вярхоўны суд Беларусі прыпыніў на шэсьць месяцаў дзейнасьць ПКБ, бліжэйшымі днямі пачнецца разгляд аналягічных справаў Беларускай экалягічнай партыі БЭЗ і Беларускай жаночай партыі «Надзея». Таксама сын старшыні ФПБ Леаніда Козіка Андрэй судзіцца з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

Нагадаем, каб ліквідаваць дзейнасьць партыі ці яе прыпыніць дастаткова ўсяго аднаго папярэджаньня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

Італьянская піцэрыя ў Крывой Бярозе зноў запрацавала, але радуюцца гэтаму не ўсе1

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну6

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць