Культура

Цэнтру беларускай мовы і культуры ў Кіеве прысвоена імя Караткевіча

У Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі (КНУ) 12 чэрвеня пры падтрымцы пасольства Беларусі ва Украіне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прысваенню Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Уладзіміра Караткевіча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч, намеснік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка, кіраўніцтва, выкладчыцкі склад і студэнты КНУ.

У час урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай дошкі з імем Уладзіміра Караткевіча беларускі пасол перадаў у дар цэнтру новы камп’ютар.

Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыты ў Інстытуце філалогіі КНУ ў 2009 годзе.
Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на вышэйшым узроўні аб арганізацыі вывучэння нацыянальных моў у беларускіх і ўкраінскіх вышэйшых навучальных установах, з верасня 2010 года ў Інстытут філалогіі КНУ ажыццёўлена тры наборы студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура, украінская мова і літаратура, англійская мова». Конкурс па гэтай спецыяльнасці ў 2010 годзе склаў 19 чалавек на месца, у 2011-м — 21 чалавек, у 2012-м — 23 чалавекі, што сведчыць аб росце інтарэсу ўкраінскіх абітурыентаў да беларускай мовы, літаратуры і культуры ў цэлым, адзначылі ў МЗС.

Каментары

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць