У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны заклікаюць жыхароў акупаваных тэрарыстамі населеных пунктаў ва ўсходніх абласцях Украіны па магчымасці пакідаць гэтыя тэрыторыі, каб засцерагчы сябе ад небяспекі.
Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў спікер Інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка. Паводле яго слоў, на часова захопленых тэрыторыях усходу тэрарысты рабуюць мясцовае насельніцтва, выкрадаюць людзей і захопліваюць прыватныя будынкі і транспарт.
«У сувязі з гэтым мы заклікаем мясцовых жыхароў пакідаць захопленыя тэрарыстамі тэрыторыі.
Для прыёму вымушаных перасяленцаў каля Данецка ў сяле Дачнае Мар'інскага раёна і ў горадзе Шчасце Луганскай вобласці разгорнутыя два дадатковыя пункты для сустрэчы асоб, якія перамяшчаюцца па гуманітарных калідорах», — сказаў Лысенка.
Ён адзначыў, што такімі калідорамі ўжо скарысталіся 967 жыхароў Луганскай вобласці.
-
Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі
-
У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах
-
Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў
Каментары