Грамадства3333

Блогера Матольку пакінулі без капейкі

Увечары 5 верасня Вярхоўны суд агучыў рашэнне па справе «блогера Матолькі супраць БТ».

Суддзя Вярхоўнага суда Віктар Коўшун вырашыў, што фотаздымкі блогера — усё ж не вынік творчай дзейнасці. Адпаведна, і аўтарскія правы на іх не распаўсюджваюцца. Пазоў Матолькі і патрабаванні спагнаць з БТ 1 капейку кампенсацыі не задаволілі.

Прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі на абвяшчэнні рашэння суда не было.

Нагадаем, што Антон Матолька пайшоў у суд пасля таго, як ягоныя фотаздымкі паўночнага ззяння паказалі ў навінах на канале «Беларусь 1». Дазволу на выкарыстанне фатаграфій у блогера ніхто не спытаў. А калі Антон напісаў ліст у дырэкцыю Белтэлерадыёкампаніі, то замест выбачэнняў атрымаў адпіску ад Генадзя Давыдзькі, у якой сцвярджалася, што «ўсё ў парадку». Тады Матолька вырашыў судзіцца.

Спачатку ён хацеў спагнаць з БТ больш за 20 мільёнаў «старых» рублёў, аднак потым папрасіў, каб яму сплацілі 1 рубель. Пасля дэнамінацыі Матолька заявіў, што хоча атрымаць ад тэлекампаніі 1 капейку. Такая невялікая сума звязаная з тым, што блогер лічыць працэс паказальным, і, сцвярджае ён, асноўная мэта была не зарабіць, а «нагадаць, што красці здымкі — нядобра».

Той самы здымак Матолькі

Эксперт, да якога звярнуліся, каб правесці мастацкую экспертызу фотаздымкаў, Андрэй Чупрынскі — загадчык кафедры кінатэлеаператарства факультэта экранных мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў — Матолькавы здымкі творчасцю не прызнаў. Суд не знайшоў прычын не давяраць высновам эксперта.

Да таго ж, Матолька павінен будзе яшчэ заплаціць Чупрынскаму за яго «экспертызу» 89 рублёў 40 капеек. Судовую пошліну ў 450 рублёў таксама прыйдзецца аплаціць блогеру.

У каментары «НН» Антон Матолька сказаў, што нечаканасцю рашэнне суда для яго не стала.

«Надзея перамагчы была, але калі на мінулым пасяджэнні пракурор пачала пагаджацца з пазіцыяй БТ, стала зразумела, што шанцаў у нас не шмат», — паведаміў блогер. 

Рашэнне суда набыло моц і не можа быць абскарджанае.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць