Грамадства4444

Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз верш пра Колю

«[Дырэктар] сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сістэмы адукацыі, але я не маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалогію, якая ёсць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць», — піша Радыё Свабода.

Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

«Як дырэктар навучальнай установы я прымаю рашэнне, працягваць ці не працягваць кантракт, — адказаў Радыё Свабода дырэктар Смалявіцкай раённай гімназіі Дзяніс Дубаневіч на просьбу пракаментаваць сытуацыю з Ганнай Севярынец. — Больш нічога на гэты конт каментаваць ня буду».

Верш «А я за вас не галасавала ніколі» Ганна Севярынец апублікавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку 5 чэрвеня.

«Не думай пра мяне, страляй. Думай пра Колю». Рэп ад Ганны Севярынец

5-гадовы працоўны кантракт Ганны Севярынец заканчваецца 17 жніўня.

«Я доўга думала, ці рабіць гэтую сітуацыю публічнай, — тлумачыць Ганна, чаму рашылася расказаць пра гэта. — Але пасля я зразумела, што калі нічога не скажу і проста ў верасні перайду на іншую працу, то дзецям ці мала што скажуць — «звольнілася, знайшла лепшае». Толькі гэтая думка мяне насамрэч прымусіла выказацца, бо я разумею, што назад дарогі няма. На жаль, бо я б, вядома, да дзяцей вярнулася. Але я проста не хачу, каб дзеці думалі, што я іх «прамяняла на нешта».

Яна кажа, што пасля таго як людзі даведаліся пра яе звальненне, прапановы працы паступаюць. «Але для мяне тут галоўнае, каб дзеці разумелі, што я іх не кінула», — тлумачыць Ганна Севярынец.

Красавік-2020. Мінадукацыі: Тое, што Ганну Севярынец не звальняюць, дэманструе гуманізм улады

«Павел — шчыры вернік, а я атэіст». Чалавек года Ганна Севярынец — пра школу, прэміі за ўдзел у выбарах і рэлігію 

Каментары44

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць