Грамадства22

«Гэта наш горад»: у Мінску праходзіць чарговы марш пенсіянераў

Сотні пенсіянераў пачалі Марш ад плошчы Незалежнасці ў бок Кастрычніцкай і плошчы Перамогі. Яны скандуюць антылукашэнкаўскія лозунгі і «Гэта наш горад».

Марш ідзе па праспекце. Пенсіянеры скандуюць «Верым, можам, пераможам», кіроўцы вітаюць іх сігналамі.

Пенсіянеры патрабуюць новых выбараў.

У Маршы пенсіянераў у Мінску узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек

18.10

Калона пенсіянераў, нягледзячы на сутыкненне з сілавікамі, дайшла да кінатэатра «Кастрычнік». Тут сталі спыняцца машыны, гатовыя падвезці пажылых людзей, піша «Радыё Свабода». 

«Праязджайце, што вы стаіце! Працягваем рух!» — раздражнёна прыспешвае спагадлівых кіроўцаў супрацоўнік ДАІ з аўтамабіля з мігалкамі.

17.55

Пенсіянеры перагарадзілі дарогу аўтобусам з людзьмі ў балаклавах і запатрабавалі выпусціць затрыманых. Жанчыны сышлі з дарогі толькі пасля таго, як адной з іх далі пераканацца, што ў транспарце нікога не засталося. Глядзіце відэа.

Гэтая хаатычная сцэна адбылася насупраць БНТУ. Лукашэнкаўцы перакрылі доступ ва ўніверсітэт, калі туды падышла калона пенсіянераў.

Паралельна з гэтым побач на праспекце выцягнуўся ланцуг салідарнасці медыкаў 1-й клінічнай бальніцы, якія выйшлі падтрымаць дэманстрантаў.

17:35

Лукашэнкаўцы ўжылі святлошумавыя прылады для разгону пенсіянераў. Інцыдэнт адбыўся каля Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Сілавікі сталі затрымліваць студэнтаў, якія выйшлі прывітаць старых людзей. Пенсіянеры спрабавалі вырваць іх з рук міліцыі, тады ў іх бок паляцелі святлошумавыя прылады, паведамляе карэспандэнт НН.

Таксама паведамляецца пра выкарыстанне слезацечнага газу.

Жанчыны атачылі бус з сілавікамі і скандуюць: «Фашысты!»

17.25

Як толькі калона пенсіянераў сышла з плошчы Якуба Коласа ў бок БНТУ, закрылі станцыю метро «Акадэмія Навук». Акрамя таго, застаецца перакрыты для руху аўтамабіляў праспект Незалежнасці.

Усё гэта робіцца, імаверна, каб менш людзей пабачылі ці падтрымалі дэманстрантаў.

17.15

На плошчы Якуба Коласа ўдзельнікі Маршу пенсіянераў усклалі кветкі і плакаты да помніка класіку.

16.45

Калона пенсіянераў у Мінску дайшла да плошчы Якуба Коласа

Метрапалітэн закрыў станцыю метро «Плошча Якуба Коласа». Удзельнікаў маршу не затрымлівалі, але ў канцы вырашылі зрабіць ім дробнае паскудства.

15:45

Калона дасягнула Купалаўскага тэатра. Людзі крычаць: «Купалаўцам — слава».

15:53

Затрымалі фотажурналістаў «Камсамольскай праўды» і ТАСС Святаслава Зоркага і Наталлю Фядосенкі. Пенсіянеры ўступіліся за іх, кінуліся на дарогу, кідалі ў міліцыянтаў кветкамі.

Аналагічныя акцыі праходзяць у Брэсце, Гродне, Гомелі, Лідзе.

***

Першы марш пенсіянераў прайшоў у мінулы панядзелак. Некалькі соцень чалавек прайшлі ад Плошчы Незалежнасці ла плошчы Перамогі, а потым вуліцай Захарава дайшлі да Лінгвістычнага ўніверсітэта.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі5

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе65

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі5

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць