Грамадства

На сінодзе БПЦ толькі адзін епіскап прагаласаваў супраць адстаўкі Арцемія, а адзін — устрымаўся. Хто яны?

8 чэрвеня сінод Беларускай праваслаўнай царкавы прыняў рашэнне «адправіць на пакой» архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія (у свецкім жыцці Аляксандр Кішчанка). Афіцыйная прычына — стан здароўя іерарха.

Архіепіскап Арцемій

«Нашай Ніве» сталі вядомыя пэўныя падрабязнасці пасяджэння сінода. Дакладна вядома, што ўладыка Арцемій не пісаў прашэння аб адстаўцы, гэта была зусім не ягоная ініцыятыва. Што тычыцца здароўя, то пэўныя праблемы, як у любога сталага чалавека, сапраўды ёсць, аднак пасля нядаўніх аперацый стан Арцемія значна палепшаў.

На гэты момант у склад сінода БПЦ уваходзіць 16 чалавек: 14 дзейных іерархаў, вікарны епіскап Светлагорскі Амвросій, а таксама архіепіскап Феадосій, які знаходзіцца на пакоі, а раней меў кафедру ў Полацку. Месца епіскапа Барысаўскага пакуль вольнае, раней ім быў Веніямін, які цяпер мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі.

Арцемія падтрымаў толькі архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан (у свецкім жыцці Ігар Корзун). Яму ўжо 77 гадоў — гэта найстарэйшы член сінода. Таксама вядома, што архіепіскап Феадосій устрымаўся.

Архіепіскап Пінскі Сцяфан. Фота з сайта епархіі

9 чэрвеня сінод РПЦ у Маскве афіцыйна зацвердзіў адстаўку Арцемія. Цяпер яму прадпісана жыць у Мінску.

Арцемію 69 гадоў. Ён родам з Мінска. Вучыўся ў Ленінградскай духоўнай семінарыі. Служыў святаром у Карэліі. У 1982 годзе вярнуўся ў Беларусь. У 1996 годзе пастрыжаны ў манаства. У той жа год стаў епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім.

Архіепіскап Арцемій адзначыўся прынцыповай пазіцыяй падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. На службе 16 жніўня ён казаў:«Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню». Ужо сёлета ён гаварыў, што «царква не павінна быць абыякавай, маўчаннем прадаецца Бог». Пазіцыя архіепіскапа Арцемія не падабалася многім прадстаўнікам улады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе65

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць