Меркаванні22

Полацкая непатрэбшчына (ІІ)

...Ужо калі вярхоўны галоўнакамандуючы падчас «малочнай вайны» канстатаваў, што яго «вертыкальныя» не ўмеюць думаць як чыноўнікі незалежнай дзяржавы, пагатоў нам можна казаць, што яны, гэтыя «вертыкальныя», па‑ранейшаму церпяць на каланіяльны сіндром.
Бо калі б думалі магілёўскія чыноўнікі ў беларускіх нацыянальных катэгорыях, ніколі не згадзіліся б яны прыняць ад сваіх маскоўскіх пабрацімаў бюст Мікалая ІІ. Ветліва, але недвухсэнсоўна адмовіліся б ад такога падарунка.

Вось і полацкая «вертыкаль» прадэманстравала недамысленасць, калі аднойчы спакусілася на расійскую прапанову паставіць у горадзе помнік «во славу русского оружия», а менавіта помнік расійскім салдатам, якія ў 1812 годзе «приступом взяли сей град». Так сказаць, вызвалілі яго ад французскага акупанта.

І якая такая слава «русского оружия» была прадэманстравана ў 1812 годзе? Шэраг дробных сутычак? Барадзінская бітва, якую невядома хто выйграў? Марныя ахвяры: адны мусілі здаць Маскву, а другія не здолелі замацавацца ў ёй? Гэта ж паказальна, што рашаючыя бітвы, у якіх вырашыўся лёс Французскай імперыі, адбыліся толькі тады, калі да расійскай арміі далучыліся аўстрыйскае, прускае ды шведскае войскі. Славутая бітва народаў пад Ляйпцыгам адбылася амаль праз год пасля прыходу расійскага войска ў Полацк.

Першакласны расійскі патрыёт Аляксандр Салжаніцын пісаў, што на карысць Расіі ішлі яе ваенныя паразы, а на шкоду – перамогі.

Што атрымала сама Расія ад перамогі над Францыяй, дасягнутай (падкрэслю) з дапамогай саюзнікаў? Аракчэеўшчыну, змрочную эпоху Мікалая Палкіна, бенкендорфаў і дубельтаў, эпоху, якая скончылася ганебнай паразай у Крымскай вайне?

Што атрымала Еўропа? Святарны саюз манархаў? Расію ў якасці жандара, які прама ці ўскосна душыў рэвалюцыйныя рухі ад Партугаліі да Венгрыі?

Што атрымала Беларусь? Нават у афіцыйнай «Гісторыі Беларусі» можна прачытаць, як у ліпені–жніўні 1812 года сяляне, у тым ліку і полацкія, выганялі сваіх паноў. Цар не толькі вярнуў мужыкам іх паноў, але і адмовіўся скасаваць прыгоннае права. Звычайнаю з’яваю сталі эпідэміі, галадоўкі сялян і іх уцёкі ў іншыя часткі імперыі, што паставіла Беларусь у стан дэмаграфічнага крызісу. Полацкая акадэмія і Віленскі універсітэт былі зачыненыя. З карты імперыі знікла Беларускае генерал‑губернатарства, бо Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні было забаронена называць Беларуссю.

Толькі параза Расіі ў Крымскай вайне прывяла да пэўных паляпшэнняў.

Калі б полацкая «вертыкаль» думала перш чым прыняць расійскую прапанову, і думала як належыць думаць чыноўнікам незалежнай беларускай дзяржавы, яна не ставіла б помніка «во славу русского оружия».

Што адбылося ў 1812 годзе? Адбылася, па вялікім рахунку, трагедыя мільёнаў – беларусаў, расійцаў, палякаў, французаў, немцаў... Услаўляць вайну, рамантызаваць гібель і пакуты мільёнаў? Гэта мысленне даўно мінулых дзён. Калі б полацкая «вертыкаль» думала па‑сучаснаму, па‑чалавечы, па‑хрысціянску, у рэшце рэшт, яна, адказваючы на расійскую прапазіцыю, прапанавала б усходнім суседзям паставіць у горадзе не помнік у славу якой бы там ні было зброі, а помнік ахвярам вайны 1812 года. Гэта было б у духу вялікай палачанкі Еўфрасінні.

...Пакуль полацкая «вертыкаль» завіхаецца ля помніка «во славу русского оружия», слаўная полацкая Сафія тэрмінова патрабуе дапамогі. Кепска адладжаная сістэма вадасцёку вядзе да таго, што вада сцякае долу не па трубах, а па сценах сабора. Гэта не можа не выклікаць трывогу кожнага культурнага чалавека.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць