Грамадства

Мінчука асудзілі да 15 сутак за БЧБ-стужку на люстэрку ў машыне

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска да 15 сутак па ч. 1 арт. 24.23 КаАП асудзілі 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Сарафанава, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну затрымалі ўчора днём на вуліцы Адзінцова. Згодна з пратаколам, Сарафанаў правёў «несанкцыянаванае пікетаванне», размясціўшы на люстэрку машыны бел-чырвона-белую стужку.

Па матэрыялах справы, супрацоўнікі міліцыі выявілі стужачкі ў машыне яшчэ 19 кастрычніка, але затрымалі мужчыну толькі праз дзевяць дзён.

На судзе Вадзім Сарафанаў растлумачыў, што стужку павесіў у сваёй машыне яшчэ ў 2011 годзе, адразу пасля таго, як набыў аўтамабіль. Стужачку яму падарыла ягоная бабуля разам з абразамі. Па словах мужчыны, «БЧБ-стужка — гэта больш хрысціянскі знак, чым палітычны» і «думак палітычна яе выкарыстоўваць» у яго не было.

«Усе нашы святары носяць на расах такія ж адрозненні. І вісела яна ў мяне ў машыне разам з двума старымі абразамі, якія падарыла бабуля».

Але для суддзі Марыі Ярохінай гэтыя довады аказаліся непераканаўчымі: яна расцаніла стужкі ў машыне як несанкцыянаванае пікетаванне і арыштавала мінчука на 15 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе68

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць