Здарэнні22

Самае небяспечнае месца на трасе М2? Сур'ёзная аварыя з пераваротам на пераходзе

Траса М2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск) — гэта шырокая двухпалоска з інтэнсіўным трафікам. Яна вядзе з Мінска ў напрамку Жодзіна і Барысава, а затым ля Кургана Славы зварочвае направа, у напрамку «алімпійкі» і аэрапорта. У вёсцы Жукаў Луг праз М2 знаходзіцца рэгуляваны пешаходны пераход, і, з улікам хуткасці руху, там нярэдка адбываюцца небяспечныя сітуацыі.

Сцэнарыі звычайна падобныя. У гадзіну пік шчыльны паток імчыць у напрамку сталіцы ці з яе, хуткасць на трасе ў найлепшым выпадку 90 км/г, а наперадзе святлафор. Пешаходны пераход неабходны: людзі ідуць на прыпынак грамадскага транспарту. Не заўсёды кіроўцы зніжаюць хуткасць загадзя, даходзіць да экстраннага тармажэння і нават да аварый, зазначае Onliner.by.

Нешта падобнае здарылася на М2 учора раніцай. Наступствы сур'ёзнай аварыі з пераваротам проста на пераходзе бачылі многія.

— Вельмі сур'ёзнае ДТЗ у вёсцы Жукаў Луг. Бус на даху, 5-6 машын памята — распавёў карыстальнік форуму з нікам Бошіров_Р.

— Кабіна выглядае сумна. У 10:20 на месцы быў толькі бус і перад ім нейкі белы паркетнік, — дапоўніў Zmeevik

Пра абставіны здарэння Onlíner паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.

— ДТЗ здарылася прыкладна ў 9:15. Паводле папярэдняй інфармацыі, мінчук 1990 года нараджэння, рухаючыся ў кірунку сталіцы за рулём Dodge Grand Caravan, сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen Transporter, які ад удару адкінула на Chevrolet Captiva, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Перакуліўся Volkswagen. У аварыі пацярпеў кіроўца гэтай машыны, мужчыну 1986 года нараджэння з траўмамі шпіталізавалі.

Каментары2

  • SHOS
    27.07.2022
    Это идиотизм строить перехода на такое трассе.
    В ЕС такого не встретить на подобных трассах
    Насколько помню, в РБ оценивают строительство надземного перехода в 0.5 млн долларов. Вопрос за что там столько платить?
    Если кто знает текущий сметы - поправьте
  • Жах
    27.07.2022
    Ведаю я той Жукаў Луг. Бязмозглыя, і часам падаецца проста абдоўбаныя, беларускія кіроўцы ўчыняць вам небясьпеку ў якім заўгодна лугу...

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць