Культура11

З легендаў і казак

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць выдатная выстава графікі Паўла Татарнікава «Брама Мінулага».

У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) праходзіць выстава графікі Паўла Татарнікава «Брама мінулага».

Серыя «Брама мінулага» — 25 графічных твораў, што асэнсоўваюць факты беларускай гісторыі праз сучасныя пластычныя сродкі. Графіка, гравюра, нацюрморт, партрэт на адной карціне. Аўтар звярнуўся да вобразаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Яўхіма Храптовіча. Аднак на карцінах не толькі абліччы гэтых гістарычных постацяў: палотны аздоблены краявідамі, знакавымі для абранай гістарычнай асобы будынкамі і прадметамі-сімваламі.

Татарнікаў — ілюстратар. Таму ўсе творы серыі, акрамя ўдзелу ў шматлікіх экспазіцыях мастацтва, былі выкарыстаны ў якасці элементаў кніжнага афармлення мастацкай літаратуры.

«Мастак кнігі павінны быць у пастаянным дыялогу з чытачом, — кажа мастацтвазнаўца Міхал Баразна. — У адрозненні ад мастакоў іншых жанраў, ён павінны любіць чытача, не кідаць яго на волю лёса, апекавацца ім».

Павел Татарнікаў — плоць ад плоці выхаванец беларускай школы мастацтва. Ён нарадзіўся ў Брэсце ў сям'і мастакоў у 1971 годзе. Вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў на аддзяленні графікі. З 1997 сябра Беларускага саюзу мастакоў, з 2001 акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. У яго працах адлюстраваны суплёты менавіта беларускай гісторыі, а сваімі настаўнікамі называе Васіля Шаранговіча і Ігара Славука. Афармляе кнігі па культуры і гісторыі, сярод якіх беларускі пераклад «Аповесці мінулых гадоў» і «Званы Нямігі». Сярод апошніх працаў аздабленне кнігі Краўцэвіча «Рыцары і дойліды Гародні», выдадзеныя ў «Гарадзенскай бібліятэцы».

Разам з тым Татарнікаў — экспартны варыянт беларускага мастацтва. Ён афармляе ангельскі эпас пра рыцараў Круглага стала. (Кніга «Артур — кароль Альбіёну»). Гэтая кніжка выйшла ў Вялікай Брытаніі. Татарнікаў афармляе скандынаўскія казкі, казкі братоў Грым, творы Шэкспіра. Даводзіць на справе, што моўныя бар'еры лёгка пераадольваюць візуальныя вобразы. У 2009 на Браціслаўскім кніжным біенале Татарнікаў атрымаў прэстыжны прыз, другі па ліку «Залаты яблык».

«Татарнікаў — гэта прыклад ідэі «любі сваё, трымайся свайго і здабудзеш сусветны поспех, — лічыць мастак і адраджэнскі дзеяч Рыгор Сітніца. — Вядома, я не кажу, што трэба зашыцца ў сваёй культуры, не: трэба абняць увесь свет, і, увабраўшы ад іншых культур, давесці сваю вартасць менавіта на сваім матэрыяле. Якраз гэтым і займаецца Павал».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць