Меркаванні2727

Як кідкі журналісцкі загаловак кінуў цень на Міхалевіча

У паведамленні радыё «Свабода» гаварылася «Міхалевіч разарваў дамову», але «Хартыя» пераклала гэта як «Михалевич разорвал заявление». У выніку ў Косткі з'явіліся сумневы: «Навошта камітэтчыкі далі яму гэтую падпіску на рукі?».

28 лютага, у апошні дзень зімы, Алесь Міхалевіч шакаваў свет сваім прызнаннем аб катаваннях у СІЗА КДБ.

«Мне было прапанавана падпісаць дамову аб супрацоўніцтве з КДБ. У выпадку маёй згоды я мог быць выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Я пагадзіўся падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве з КДБ для таго, каб выйсці на свабоду і расказаць усім аб тым, што сёння адбываецца ў самым цэнтры Менску. Лічу мой публічны выступ адмовай ад супрацоўніцтва з КДБ», — такімі словамі скончыў А.Міхалевіч свой зварот да журналістаў.

Прыкладна праз 20 хвілін пасля гэтага на сайце «Хартыя-97» з’явіўся матэрыял «Міхалевіч разрывае супрацоўніцтва з КДБ» тэкст наступнага зместу: «Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч заявіў, што падпісаў раней заяву аб супрацоўніцтве з КДБ. На гэтых умовах яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. На прэс-канферэнцыі ў Мінску Міхалевіч разарваў гэтую заяву».

Што цікава, журналісты «Хартыі» самі на прэс-канферэнцыі не прысутнічалі — што зразумела, калі ўлічыць зняволенне Радзінай і іншых актывістаў. Яны проста такім чынам інтэрпрэтавалі паведамленне радыё «Свабода», якое перадрукавалі.

У паведамленні радыё «Свабода» гаварылася «Міхалевіч разарваў дамову», але «Хартыя» пераклала гэта як «Михалевич разорвал заявление», а пасля выканала зваротны пераклад на беларускую «Міхалевіч разарваў заяву».

І тут жа гэта выклікала пытанні. Маўляў, КДБ ніколі не выдае на рукі копій дамоваў аб сакрэтным супрацоўніцтве, не магло яго выдаць і Міхалевічу. А значыць, ён можа хлусіць. «Навошта камітэтчыкі далі яму гэтую падпіску на рукі? Каб ён мог ўсім паказваць, што ён сакрэтны супрацоўнік? Тут у мяне да Міхалевіча больш пытанняў, чым адказаў», — так у выніку аналізаваў заяву Міхалевіча падпалкоўнік КДБ ў адстаўцы Валерый Костка, і не адзін ён.

Памылковую метафару некаторыя чытачы ўспрынялі літаральна. Маўляў, «разарваў заяву» на прэс-канферэнцыі, значыць прынёс яе тэкст з сабой, каб перад фота- і відэакамерамі парваць на шматкі.

Правільна было б напісаць «разарваць супрацоўніцтва». Загаловак «Нашай Нівы» гучаў так: «Мяне катавалі ў СІЗА КДБ. А ўмовай вызвалення была падпіска пра супрацоўніцтва з КДБ».

Сам экс-кандыдат непрыемна здзіўлены з’яўленнем паведамленняў аб нібыта разарванай ім на вачах у журналістаў дамове з КДБ. «Я не ведаю, адкуль гэта магло ўзяцца. Нічога я не рваў і ніякіх копій дамовы аб супрацы з КДБ мне не давалі.
Проста нехта з ахвочых на гарачае журналістаў пастараўся. А мяне цяпер былыя падпалкоўнікі таго самага КДБ вінавацяць немаведама ў чым», — заявіў Алесь Міхалевіч у размове з карэспандэнтам «НН».

Гэта чарговы напамін усім журналістам, якімі дакладнымі трэба быць у перадачы фактаў.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць