Эканоміка22

МВФ: Эканамічная мадэль Беларусі становіцца ўсё больш неплацежаздольнай

Паводле ацэнкі персаналу Міжнароднага валютнага фонду, эканамічная мадэль Беларусі «становіцца ўсё больш неплацежаздольнай і прыводзіць да слабых вынікаў рэалізацыі мер палітыкі».
Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы супрацоўнікаў МВФ па выніках пасяджэння Савета дырэктараў фонду, якое прайшло 24 мая, дзе разглядаліся вынікі працы агляднай місіі фонду ў Беларусі.

Як указваюць эксперты МВФ, эканоміка Беларусі з’яўляецца найменш рэфармаванай сярод краін Еўропы, і высокая ступень дзяржаўнага рэгулявання эканомікі стрымлівае рост прадукцыйнасці і канкурэнтаздольнасці.

Кароткатэрміновыя меры палітыкі па стымуляванні росту, які перавышае патэнцыял эканомікі, прывялі да значных знешніх дысбалансаў і крызісу ў 2011 годзе і зноў выклікалі нестабільнасць у 2012 годзе.

«Афіцыйны мэтавы паказчык тэмпаў росту на ўзроўні 8,5% у 2013 годзе ставіць пад пагрозу дасягненне мэтавага паказчыку інфляцыі на ўзроўні 12% і рызыкуе прывесці да паўтарэння схемы эканамічнай палітыкі „стоп-наперад“ 2012 года»,
— гаворыцца ў ацэнцы персаналу МВФ.

Поруч з гэтым эксперты фонду адзначаюць, што магчымасці Беларусі па пагашэнні крэдытаў застаюцца напружанымі. Рост каэфіцыентаў доўгу, пагаршэнне сальда рахунку сённяшніх аперацый, нізкі ўзровень валютных рэзерваў і пік абслугоўвання знешняга доўгу, які прыпадае на 2013–2015 гады (уключаючы пагашэнне крэдытаў МВФ у памеры 1,7 млрд. долараў ЗША ў 2013 годзе і 1,4 млрд. дол. ЗША ў 2014 годзе), павялічваюць рызыкі для пагашэння.

«Нягледзячы на тое, што ў базісным сцэнарыі персаналу Беларусь павінна быць у стане выканаць свае знешнія абавязацельствы, у кароткатэрміновай перспектыве, без дадатковага знешняга фінансавання ўзнікне тэндэнцыя да зніжэння рэзерваў, што зробіць Беларусь уразлівай у выпадку негатыўных унутраных або знешніх узрушэнняў», — адзначаюць аналітыкі МВФ.

Эксперты фонду адзначаюць, што ўлады Беларусі разглядаюць розныя магчымасці прыцягнення дадатковага фінансавання.
У рамках праграмы АКФ афіцыйныя органы абавязаліся прыватызаваць дзяржаўныя актывы на суму 2,5 млрд. долараў ЗША, але актывы, якія можна прадаць для выканання гэтай умовы, яшчэ не вызначаны.

Афіцыйныя органы таксама абмяркоўваюць іншыя новыя двухбаковыя дамоўленасці з Расіяй, якія патэнцыяльна прыцягнулі б буйныя сумы знешняга фінансавання.

«Незалежна ад гэтага, з-за рэзкага зніжэння даходнасці па аблігацыях, што вынікае з выключна рыначных умоў, урад разглядае магчымасць размясціць еўрааблігацыі і правёў дзве выязныя прэзентацыі ў апошнія месяцы», — указвае МВФ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць