Здароўе1010

Сярэднестатыстычны беларус мае ад трох да сямі хранічных захворванняў

Сярэднестатыстычны беларус сярэдняга ўзросту мае ад трох да сямі хранічных захворванняў, сведчаць вынікі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтрам «Кардыялогія».

Вынікі даследавання на прэс-канферэнцыі 15 ліпеня ў Мінску прадставіў дырэктар цэнтра Аляксандр Мрочак.

Паводле яго слоў, 47% беларусаў «займаюцца самалячэннем» сваіх захворванняў. Толькі 8% жыхароў краіны звяртаюцца да спецыялістаў па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, пры хранізацыі захворванняў за медыцынскай дапамогай звяртаюцца 57% беларусаў. Больш за 45% пацыентаў, якія паступаюць з вострым інфарктам міякарда, звярнуліся за дапамогай праз 12 і больш гадзін ад пачатку захворвання, 50% пацыентаў — не выконваюць лячэбных назначэнняў.

Пры гэтым Мрочак адзначыў, што ў краіне існуе праблема інфармавання насельніцтва аб праблемах здароўя. «Стартавала праграма, якую мы ініцыявалі, па прафілактыцы вострага каранарнага сіндрому, каб не дапускаць чалавека да інфаркту міякарда, аказваць дапамогу своечасова, стэнтыраваць яго, калі развіваюцца першыя прыкметы. Але чалавек павінен ведаць, што ён павінен адразу ж звярнуцца па дапамогу, інакш праз 12 гадзін ужо сэнсу няма — развіваецца інфаркт міякарда», — сказаў Мрочак.

Спецыяліст дадаў, што наступствамі інфаркту міякарда могуць быць альбо раптоўная смерць, альбо хранізацыя захворвання і развіццё сардэчнай недастатковасці, што, у сваю чаргу, таксама прыводзіць да смерці пацыента.

Па словах Мрочака, у Міністэрстве аховы здароўя абмяркоўваецца пытанне аб прыняцці новай праграмы барацьбы з неінфекцыйнымі захворваннямі, накіраванай у тым ліку і на іх прафілактыку.

Акрамя таго, Аляксандр Мрочак паведаміў, што больш чым у 40% выпадкаў смерць у працаздольным узросце ад хвароб сістэмы кровазвароту (БСК) здараецца ў людзей са шкоднымі звычкамі.

Паводле яго слоў, 52,6% пацыентаў, якія памерлі ад хвароб сістэмы кровазвароту ў 2013 годзе, курылі, 41,9% — злоўжывалі алкаголем. Пры гэтым спецыяліст адзначыў, што распаўсюджанасць курэння сярод мужчын была ў 3,6 разы вышэй, чым сярод жанчын, злоўжыванні алкаголем — у 1,7 разы.

Сярод іншых фактараў рызыкі адзначаліся таксама артэрыяльная гіпертэнзія — у 41,2% памерлых, гіперхалестэрынямія — 14,9%, залішняя маса цела — 14,4%, цукровы дыябет — 8.3%.

«Здавалася б, ужо аскому набілі, калі гаворым аб пытаннях, звязаных з курэннем, алкагалізмам, залішняй масай цела, артэрыяльнай гіпертэнзіяй, але, на вялікі жаль, узровень іх высокі і працягвае расці», — падкрэсліў Мрочак.

Паводле яго слоў, асноўнай прычынай смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту з'яўляецца «адсутнасць у большасці насельніцтва матывацыі да захавання здаровага ладу жыцця і адказнасці за стан уласнага здароўя».

Спецыяліст адзначыў, што за апошнія 15 гадоў смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту ў Беларусі «мела розную дынаміку» і ў пэўны перыяд дасягала 810 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. «Але паступова, з 2005 па 2013 гады, мы знізілі смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту да 700,3 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва», — сказаў ён.

У 2013 годзе, паводле яго слоў, смяротнасць ад хвароб сістэмы кровазвароту ў працаздольным узросце знізіўся на 3,5%. У цяперашні час найбольш высокім ўзровень смяротнасці ад БСК застаецца ў Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях, найбольш нізкім — у Мінску.

Каментары10

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →