Эканоміка1818

Намеснік міністра фінансаў: На павышэнне заробкаў бюджэтнікам грошай няма

Зарплата бюджэтнікаў у Беларусі сёння на чвэрць меншая, чым у рэальным сектары. У красавіку, паводле даных Белстата, атрымалася 588,4 рубля замест 777 рублёў. Першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч на справаздачы ў парламенце сказаў, што дзяржава будзе старацца ўтрымліваць разрыў на ўзроўні 20%, але на павышэнне грошай у краіне пакуль няма, піша Tut.by.

Паводле яго слоў, летась на заробкі ў бюджэтнай сферы дзяржава выдаткавала больш за 5 мільярдаў рублёў. Гэта каля 30% кансалідаванага бюджэту краіны.

«Летась мы стрымлівалі рост заробкаў у бюджэтнай сферы, забяспечваючы, наколькі гэта магчыма, захаванне іх рэальнага ўзроўню. Думаю, такая палітыка будзе захоўвацца і ў 2017-м, — сказаў Максім Ермаловіч. — Знайсці крыніцы для таго, каб забяспечваць дадатковыя выдаткі бюджэту на выплату зарплаты, вельмі складана».

Па яго словах, любое павышэнне заробкаў у бюджэтным сектары аказвае істотную нагрузку на бюджэт: кардынальна змяняе ўсю структуру выдаткаў і прымушае скарачаць выдаткі на інвестыцыйныя і інавацыйныя праграмы.

«Узровень капітальных выдаткаў у нас ужо і так ніжэйшы, чым у суседніх краінах. Далейшае іх скарачэнне прывядзе да сур'ёзных змен у стане ўсёй сацыяльнай і эканамічнай інфраструктуры», — патлумачыў намеснік міністра фінансаў.

Адзіная магчымасць павялічыць даходы бюджэтнікаў — павысіць прадукцыйнасць працы і разам з ёй зарплаты. Толькі не за кошт дзяржавы, а накіраваўшы на гэта ўнутраныя рэзервы.

«Іншай прапановы ў мяне няма, таму што інакш павышэнне няма чым аплачваць», — сказаў Максім Ермаловіч.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі10

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць