Грамадства22

Беларусы Канады сваімі сіламі ставяць спектакль пра Ларысу Геніюш — прэм'ера 14 красавіка

Ларыса Геніюш

Беларусы Таронта ладзяць у суботу прэм’еру спэктакля, прысьвечанага жыцьцю і творчасьці Ларысы Геніюш. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. 7 красавіка споўнілася 35 гадоў зь дня сьмерці адной з самых вядомых беларускіх паэтак, грамадзкай дзяячцы, шматгадовага вязьня ГУЛАГу.

«Вуліца Геніюш» — гэта гадзінны мастацка-дакумэнтальны спэктакль пра жыцьцё Ларысы Геніюш: ад нараджэньня да сьмерці, распавядае Свабодзе ініцыятарка пастаноўкі Валянціна Шаўчэнка.

Валянціна Шаўчэнка

«Я часам граю ў расейскіх аматарскіх тэатрах. Выступаю ў пастаноўках або сьпяваю беларускія песьні. І неяк пасьля цудоўнага спэктаклю, прысьвечанага Ахматавай, нехта мяне запытаў, а чаму б вам, беларусам, не зрабіць нешта такое пра беларускіх паэтаў. Лёс Ларысы Геніюш ніколі ня быў мне абыякавы. Мне здавалася, што пра яе лёс павінны ведаць усе ў маім асяродзьдзі», — распавядае спн. Валянціна.

Яна зьвярнулася да Людмілы Цям’янкі, аўтаркі сцэнароў для аматарскіх тэатраў у Таронта. Тая пагадзілася напісаць сцэнар да пастаноўкі пра Геніюш.

«Гэтая жанчына ніколі не размаўляла па-беларуску, яна з Украіны, але сама знайшла ўсе патрэбныя матэрыялы. Яна настолькі ўцягнулася ў гэтую справу, што не змагла спаць. Так захапіў яе лёс Геніюш», — кажа сп. Валянціна.

Сцэнар быў напісаны ў 2016 годзе пры фінансавай падтрымцы Згуртаваньня беларусаў Канады, але падрыхтоўка да пастаноўкі пачалася толькі ў лістападзе 2017 году. Грашыма дапамог і Беларускі інстытут Навукі і мастацта ў Канадзе, але галоўным спонсарам стаў доктар Руслан Качаткоў. Удзельнікі пастаноўкі прапаноўвалі свае праўкі ў сцэнар, самі рабілі дэкарацыі.

«Усе нашыя акторы — гэта аматары. Але кожны вельмі ангажуецца, укладае ў спэктакль усё сваё сэрца. Ёсьць сям’я, дзе маці і дачка іграюць, а бацька дапамагае з дэкарацыямі і пры гэтым яны маюць яшчэ малое дзіця.

На беларускую мову сцэнар за некалькі дзён пераклаў беларускі паэт і бард зь Нью-Ёрку Сяржук Сокалаў-Воюш. Але больш за год сцэнар праляжаў у шуфлядзе.

«Як беларуска я адчувала, што там не хапае нечага істотнага. Гэта быў сцэнар амаль што толькі пра Ларысу Геніюш — жанчыну. Такое ж уражаньне меў і мой муж, які чытаў сцэнар. І таму празь нейкі час на падставе кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш «Споведзь» я яго перарабіла. Атрымалася пастаноўка пра ўсё жыцьцё Геніюш, пра тое, кім была гэтая жанчына ў нашай гісторыі. Спэктакль атрымаўся акурат да 100-годзьдзя БНР, якая ў жыцьці Ларысы Геніюш была вельмі важнай старонкай», — дадае Валянціна Шаўчэнка.

У спэктаклі гучаць вершы і песьні на словы Ларысы Геніюш. Дарэчы, назва «Вуліца Геніюш», якую прапанавала выканаўца галоўнай ролі, паводле Валянціны Шаўчэнкі адлюстроўвае мару ўдзельнікаў спэктаклю аб тым, што некалі і ў Беларусі зьявіцца сапраўдная вуліца імя паэткі. Прэм’ера спэктаклю адбудзецца ў залі беларускага цэнтру ў Таронта 14 красавіка. Пачатак а 19 гадзіне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць