Навука і тэхналогіі1212

Навукоўцы рашылі дзве старажытныя матэматычныя задачы

Брытанскі матэматык Майкл Ац'я даказаў гіпотэзу Рымана — адну з «задач тысячагоддзя», за рашэнне якой даюць 1 мільён даляраў. Ён атрымае грошы, калі доказ будзе пацверджаны навуковай супольнасцю.

Доказ займае ўсяго 15 радкоў, а разам з уступам і спісам літаратуры — пяць старонак. Тэкст Ац'я выклаў на сэрвісе Google Drive.

Гіпотэза аб размеркаванні нулёў дзэта-функцыі Рымана была сфармуляваная матэматыкам Бернхардам Рыманам у 1859 годзе. Яна апісвае, як размешчаны на лікавай прамой простыя лікі.

У той час як не знойдзена якой-небудзь заканамернасці, якая апісвае размеркаванне простых лікаў сярод натуральных, Рыман выявіў, што колькасць простых лікаў, якія не перавышаюць x, — функцыя размеркавання простых лікаў, якая пазначаецца π(x) — выражаецца праз размеркаванне так званых «нетрывіяльных нулёў» дзэта-функцыі.

Гіпотэза Рымана сцвярджае, што ўсе нетрывіяльныя нулі дзэта-функцыі ляжаць на вертыкальнай лініі Re=0,5 комплекснай плоскасці. Гіпотэза Рымана важная не толькі для чыстай матэматыкі — дзэта-функцыя пастаянна выплывае ў практычных задачах, напрыклад, у крыптаграфіі.

Гіпотэза Рымана ўваходзіць у спіс сямі «задач тысячагоддзя», за рашэнне кожнай з якіх Матэматычны інстытут Клэя ў ЗША плаціць 1 мільён даляраў.

У сваю чаргу даследчыкі Універсітэта Кэйо (Японія) рашылі старажытную матэматычную задачу аб існаванні прамавугольнага і роўнабаковага трохвугольнікаў з аднолькавай плошчай і перыметрам.

Паводле высноў Ёшыюкі Хіракавы і Хідэкі Мацумуры, існуе рацыянальны прамавугольны трохвугольнік з гіпатэнузай, роўнай 377 сантыметрам, і катэтамі, роўнымі 352 і 135 сантыметрам адпаведна, а таксама рацыянальны роўнабаковы трохвугольнік з бакамі, роўнымі 366 сантыметрам, і 132- сантыметровай асновай. Перыметр і плошча гэтых унікальных геаметрычных фігур роўныя, а іншых падобных пар не існуе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе65

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць