Свет2626

Кіеўскі апеляцыйны суд прызнаў Сталіна вінаватым у смерці 4 млн. чалавек

А разам з ім Молатава, Кагановіча і іншых арганізатараў Галадамору сялян у 1932-33 гадах.

А разам з ім Молатава, Кагановіча і іншых арганізатараў Галадамору сялян у 1932-33 гадах.

Сталін прызнаны вінаватым ў генацыдзе, які адбыўся на Украіне падчас Галадамору 1932-33 г. Гэта прызнаў Апеляцыйны суд Кіева. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла Служба бяспекі Украіны (аналаг беларускага КДБ), якая і стала ініцыятарам разгляду справы.

Працэс пачаўся ў сераду 13 студзеня і скончыўся ў той самы дзень. Паводле рашэння суда, у сувязі са смерцю абвінавачаных справа можа быць закрыта.

Апрача Сталіна, які падчас Галадамору кіраваў СССР, арганізатарамі і вінаватымі ў Галадаморы былі прызнаныя Вячаслаў Молатаў (на той час – кіраўнік Савета народных камісараў), а таксама вярхушку камуністычнай партыі: Лазара Кагановіча, Паўла Постышава, Станіслава Касёра, Уласа Чубара і Мэндля Хатаевіча.

Паводле выраку суда, гэтыя асобы «арганізавалі на тэрыторыі УССР (…) генацыд украінцаў (…) з мэтай частковага фізічнага вынішчэння». Кіеўскі апеляцыйны суд таксама агучыў даказаную лічбу ахвяр – 3 млн. 941 тыс.

Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў Украіна зведала тры хвалі голаду – у пачатку 1920-ых гадоў, у 1946-47 гадах і Галадамор 1932-33 гадоў, які стаў найбольш трагічнай старонкай у найноўшай гісторыі Украіны.

У найбольш цяжкі перыяд Галадамору на Украіне штодня памірала 25 тыс. чалавек. Асабліва цярпелі дзеці – за два гады трэць з іх загінула.

Прычынай трагедыі сталі не прыродныя катаклізмы, альбо вайна, а канфіскацыі харчавання, якое пазней прадавалася на Захад. У 1932 годзе быў уведзены закон, паводле якога чалавека дазвалялася расстрэльваць за крадзеж аднаго коласа з калгаснага поля. Выйшаў дэкрэт аб блакадзе вёскі.

Негледзячы на гэта, шмат вяскоўцаў уцякала ў гарады, бо там для рабочых выдавалі харчаванне. Людзі спрабавалі таксама уцячы ў Беларусь і Расію, аднак межы Украіны ахоўваліся вайскоўцамі і зрабіць гэта не заўсёды ўдавалася.

Паводле меркаванняў украінскіх гісторыкаў, Галадамор на Украіне дапамог зламаць супраціўленне калектывізацыі, якое там было вельмі моцным.

АП, паводле dziennik.pl

Каментары26

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць