Свет99

«Самы час аднавіць справядлівасць і для грашовай сістэмы». Ва Украіне збіраюцца замяніць капейку на шаг

Нацыянальны банк Украіны ініцыяваў замену назвы разменнай манеты ў нацыянальнай валюце з «капейкі» на «шаг». Робіцца гэта «для аднаўлення гістарычнай справядлівасці, садзейнічання дэрусіфікацыі і адраджэнню нацыянальных традыцый у грашовым абарачэнні Украіны».

«Даследаваўшы гісторыю грашовага абарачэння Украіны, мы прыйшлі да неабвержнай высновы, што такая назва для разменнай манеты, як «капейка», фактычна з'яўляецца сімвалам маскоўскай акупацыі.

Сёння ўкраінскі народ вяртае сабе ўсё, што было несправядліва ў яго скрадзена і знявечана крамлёўскімі наратывамі. Самы час аднавіць справядлівасць і для грашовай сістэмы, ачысціць манетарны суверэнітэт ад найменшага сваяцтва з чым-небудзь маскоўскім.

Мы маем сваё, сапраўды ўкраінскае, слова для азначэння дробных манет — гэта слова «шаг», — падкрэсліў кіраўнік Нацыянальнага банка Украіны Андрэй Пышны.

Адраджэнне назвы «шаг», як мяркуецца, мае вярнуць украінскім манетам уласную ідэнтычнасць.

Назва «шаг» — старажытнага ўкраінскага паходжання, яна ўжо выкарыстоўвалася як на тэрыторыі Украіны, так і ва ўкраінскім грашовым злічэнні (з XVI — XVII стагоддзяў). Гэта ўнікальная назва манеты, якой не ведаюць іншыя лінгвакультуры. Яна шырока ўжываецца ў класічнай украінскай літаратуры, у прыватнасці часта згадваецца ў творчасці Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі і іншых пісьменнікаў.

У часы ўкраінскай рэвалюцыі 1917-1921 гадоў у рэальнае грашовае абарачэнне былі ўведзеныя грашовыя знакі з назвай «шаг», што было замацавана на заканадаўчым узроўні. Таму адраджэнне такой практыкі абгрунтавана гістарычнай і моўнай традыцыяй Украіны. У той жа час, як сцвярджаецца, назва «капейка» мае маскоўскае, імперскае паходжанне.

На думку Нацбанка, змена назвы манет будзе спрыяць дэрусіфікацыі і дэкаланізацыі, бо грошы з'яўляюцца важным сімвалам дзяржаўнасці, які кожны ўкраінец штодня трымае ў руках.

Магчымасць перайменавання ўкраінскіх манет з «капейкі» ў «шаг» даследавалася гісторыкамі Нацыянальнага банка, якія працуюць у Музеі грошай НБУ.

«Мы падрабязна вывучалі бытаванне назваў манет і манетна-падліковых найменняў, асаблівасці грашовага злічэння, традыцыі назапашвання багацця ва Украіне. Атрыманыя звесткі даюць нам падставы смела сцвярджаць, што адметна ўкраінскай назвай для дробных манет з'яўляецца «шаг». Таму яе вяртанне ў сучаснае грашовае абарачэнне — лагічнае і навукова абгрунтаванае. Наша грыўна — княскага роду, а шаг паходзіць са слаўнага роду казацкага», — падкрэсліў старшы захавальнік фондаў Музея грошай НБУ, доктар гістарычных навук Андрэй Бойка-Гагарын.

Навуковыя высновы спецыялістаў Нацыянальнага банка падтрымала таксама Нацыянальная акадэмія навук Украіны. У прыватнасці, атрыманыя станоўчыя экспертныя заключэнні ад Інстытута гісторыі Украіны і Інстытута мовазнаўства імя Аляксандра Пацябні. 

Каментары9

  • ●
    02.09.2024
    Ўжо на пачатку аднаўлення незалежнасці Беларусі прапанавалі ўвесці беларускі талер і грош .
    Рубель - гэта маленькі кавалачак адрубленны ад крывога бруска металу .
    Крывой , маленькі і нязграбны.
    Талер - талеркіа . Вялікі круг з срэбра ці золата. На абедзвюх баках якога і надпісы і вобразы .
    Мэйк ё чойіс )))
  • Ганьба
    02.09.2024
    А беларусцы і ад капеечкі не засумуюць. Пагатоў, ад рубліка. Бо ж практычныя і любяць старэйшага брата.
  • "самы час.."
    02.09.2024
    Микола Бугай адабрае

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць