Грамадства

На сакавіцкія святы Беларуская чыгунка пусціць 25 дадатковых цягнікоў

У сакавіцкія святы па Беларускай чыгунцы ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах будуць курсаваць больш за 25 дадатковых цягнікоў. Пра гэта паведамілі БелаПАН у прэс-службе БЧ,

Найперш дадатковыя цягнікі прызначаны па найбольш папулярных напрамках: з Мінска ў Брэст, Гомель, Віцебск і назад.

Першыя дадатковыя пасажырскія цягнікі пачнуць курсаваць 7 сакавіка. Яны адправяцца па маршрутах Мінск — Брэст (час адпраўлення — 18.30, прыбыцця — 23.31), Мінск — Гомель (18.15, 23.06), Мінск — Калінкавічы — Гомель (15.12, 23.14), Мінск — Пінск (17.37, 22.57), Мінск — Віцебск (16.50, 21.03). Прызначаны таксама дадатковы цягнік Віцебск — Мінск і два цягнікі Гомель — Мінск. Акрамя таго, 7 сакавіка ў зносінах Мінск — Брэст пасажыраў будуць перавозіць два дадатковыя электрацягнікі, якія выедуць са сталіцы ў 15.42 і 19.05 і прыбудуць у Брэст у 20.58 і 23.45 адпаведна.

Дадатковы цягнік Мінск — Брэст прызначаны і на 8 сакавіка. Назад у гэты дзень пасажыраў будуць перавозіць два дадатковыя пасажырскія цягнікі і адзін электрацягнік.
Таксама будуць курсаваць дадатковыя саставы зносінамі Мінск — Калінкавічы — Гомель, Мінск — Пінск, Пінск — Мінск і Гомель — Мінск (два саставы).

На 9 сакавіка прызначаны дадатковыя цягнікі па маршрутах Гомель — Мінск і Пінск — Мінск.

Як адзначылі ў прэс-службе, «у сувязі з чаканым ростам пасажырапатоку ў святочныя дні Беларускай чыгункай сумесна з Расійскай чыгункай загадзя прыняты неабходныя меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах». Найперш міжнародныя цягнікі прызначаюцца з Мінска і Брэста ў Маскву, Санкт-Пецярбург і назад.

Колькасць прызначаных на сакавік дадатковых цягнікоў пакуль не канчатковая — плануецца дадаткова прызначыць цягнікі як ва ўнутрырэспубліканскіх, так і ў міжнародных зносінах. Акрамя таго, у пікавыя дні перавозак ва ўсе прадугледжаныя графікам мясцовыя і міжнародныя цягнікі ўключаны дадатковыя вагоны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць