Здарэнні22

Міліцыя прапаноўвае банкам ўвесці плату паслугу праверкі сапраўднасці валюты

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі прапаноўвае банкам увесці для грамадзян за плату паслугу праверкі сапраўднасці валюты.

Як паведамілі ў ГУБЭЗ МУС, гэта прапанова ўжо прапрацоўваецца Асацыяцыяй беларускіх банкаў.

«У Расіі, ва Украіне і ў Германіі ў выпадку сумнення ў сапраўднасці грамадзяне могуць праверыць валюту бясплатна або з устаноўленай фіксаванай камісіяй.
У Беларусі такой практыкі пакуль няма. Тым часам ва ўмовах функцыянавання ценявога рынку наяўнай валюты гэта магло б знізіць колькасць фактаў фальшываманецтва», — гаворыцца ў паведамленні ГУБЭЗ МУС.

Паводле даных міліцэйскага ведамства, з пачатку гэтага года ў Беларусі ў валютчыкаў канфіскавана 1,7 млрд. рублёў у эквіваленце. Больш як 400 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Распачата 27 крымінальных спраў. Такія даныя апублікавала галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС.

У праваахоўных органах адзначаюць, што як толькі частка рынку сыходзіць у цень, адразу ж павялічваецца яго крымінальны складальнік.

І наступствы набыцця грошай з рук у перыяд дэфіцыту валюты ў абменных пунктах у мінулым годзе адчувальныя і сёння.

У жніўні мінулага года жыхар Віцебска набыў 14 падробленых стадоларавых купюр. Палову гэтай сумы ён аддаў у якасці доўгу сябру, які даведаўся, што яны фальшывыя, пры звароце ў банк. Калі да даўжніка прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, той зразумеў, што зрабіў глупства, калі ажыццявіў сумніўную здзелку з валютчыкам. Аднак яшчэ пра сем купюр ён палічыў за лепшае прамаўчаць, вырашыўшы кампенсаваць свае страты. Шэсць з іх віцябляніну ўдалося прадаць каля абменных пунктаў гандлёвых цэнтраў, а пры рэалізацыі апошняй ён быў затрыманы.

Аператыўнікі адзначаюць, што фальсіфікаты ў краіну нярэдка прывозяць працоўныя мігранты.
Паводле афіцыйных даных, у 2011 годзе прыкладна паўмільёна беларусаў знаходзіліся на заробках за мяжой і толькі з Расіі прывезлі 240 млн. долараў. Адметныя прыкметы валюты вядомыя грамадзянам у меншай ступені, чым беларускіх рублёў, якімі яны штодня разлічваюцца ў магазінах. А таму, атрымліваючы замежныя грошы з рук, рызыка займець фальшыўку ўзрастае ў разы.

Ёсць факты, калі падробкі прымалі да абмену нават супрацоўнікі банкаў. Сёлета зафіксавана 79 такіх выпадкаў. З мэтай звесці іх да мінімуму МУС прапанавала Нацыянальнаму банку распрацаваць навучальную праграму па прафесійнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў, якія ажыццяўляюць валютна-абменныя аперацыі, і стварыць сетку навучальных цэнтраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць