Грамадства3333

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд са скаргай на дыскрымінацыю беларускамоўных

Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу Канстытуцыйнага суда, што ўсё часцей фіксуюцца выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» не ўтрымлівае гарантый роўнасці дзвюх дзяржаўных моваў і, па меркаванні Стэфановіча, супярэчыць арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

«Судаводства ў краіне паводле дзеючага заканадаўства ажыццяўляецца на беларускай і (альбо) рускай мовах, што на практыцы ў большасці выпадкаў прыводзіць да таго, што суды з удзелам прадстаўнікоў беларускамоўнай меншасці адбываюцца на рускай мове», — адзначае ў звароце праваабаронца.

Праваабаронцы неаднаразова фіксавалі выпадкі, калі суддзі адмаўляліся весці працэс па-беларуску.

Варта прыгадаць адміністратыўны працэс над Генікам Лойкам, якога ў сакавіку 2013 года судзілі за несанкцыянаваны пікет у абарону беларускай мовы ля гімназіі №4 г.Мінска. Суддзя Фрунзенскага раёна Людміла Лапо не толькі адмовілася сама весці працэс па-беларуску, але і забараняла адказваць па-беларуску ўдзельнікам працэсу.

Суддзя Мінскага гарадскога суда Аляксей Бычко, які разглядаў касацыйную скаргу, адмовіўся весці працэс па-беларуску, спасылаючыся на арт. 2.11 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, які нібыта дазваляе вядзенне працэсу на рускай мове.

Стэфановіч звяртае таксама ўвагу, што на прававым партале pravo.by немагчыма знайсці нарматыўна-прававыя акты на дзяржаўнай беларускай мове, рэсурс змяшчае бягучую інфармацыю на рускай і англійскай мовах, а тэксты нарматыўна-прававых актаў і законапраектаў размяшчаюцца на ім выключна на рускай мове.

Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце супярэчыць не толькі нацыянальнаму, але і міжнароднаму заканадаўству. Так, згодна з арт. 26 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах усе людзі роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону закона. У гэтых адносінах усялякага рода дыскрымінацыя павінна быць забаронена законам і закон павінен гарантаваць усім асобам роўную і эфектыўную абарону супраць дыскрымінацыі па якой бы там ні было прыкмеце. Паводле вызначэння, якое даецца міжнароднымі нормамі права ў галіне абароны правоў чалавека, дыскрымінацыяй ахопліваюцца ўсялікія выключэнні, абмежаванні ці перавагі па пэўных прыкметах, у тым ліку і па моўнай прыкмеце.

Валянцін Стэфановіч звяртаецца ў Канстытуцыйны суд з просьбай прызнаць арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь «Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» неадпаведным арт. 17 Канстытуцыі і прапанаваць унесці змены ў гэты артыкул, заканадаўча замацаваўшы абавязак дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь выдаваць усе нарматыўна-прававыя акты (уключна з тэкстамі законапраектаў) на дзвюх дзяржаўных мовах – беларускай і рускай.

Зварот будзе накіраваны таксама ў палату прадстаўнікоў, савет рэспублікі, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд, Савет Міністраў і прэзідэнту, якія паводле арт.116 Канстытуцыі маюць права накіроўваць прапановы ў Канстытуцыйны суд аб адпаведнасці законаў нормам Канстытуцыі.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць