Грамадства33

Ксёндз Лазар: «Я ні ў чым не вінаваты»

«Ён ці не?» — пытаецца фатограф. «Я не бачу добра», — адказваю. Узіраюся: нібыта і падобны да Лазара, але чамусьці з барадой.

«Так, гэта новы ксёндз. Зусім нядаўна да нас прыслалі», — кажа жанчына гадоў сарака пяці. Ня­дзеля. Святая імша ў неагатычным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Не сказаць, што лю­дзей «не прапіхнуцца», але чалавек 200 знайшлі час прыйсці ў храм, месцаў на лавах на ўсіх бракуе. Па сённяшнім часе зусім не мала.

Пра справу ксяндза Уладзіслава Лазара, якога падазраюць у датычнасці да шпіянажу і паўгода пратрымалі ў турме КДБ, жанчына нічога не чула.

Дзесяць дзён да свята Божага Нараджэння. Трэці тыдзень адвэнту.

Касцёл у Вілейцы на цэнтральнай плошчы. Праз дарогу царква. Злева, побач з раённай дошкай гонару, лунае чырвоны сцяг.

Думалі, што эсэсэраўскі. Не, у гонар фабрыкі дзвярэй «Лаза». Справа — Парк культуры. На самой плошчы, проста з багажнікаў аўтамабіляў, можна купіць садавіны, гародніны. Як свежай, так і марынаванай.

«Дык адкуль вы? Нагадайце яшчэ раз», — пытаецца пробашч касцёла Аляксандр Барыла. «Так, ён у нас афіцыйна працуе». Святар уважліва вывучае нашы рэдакцыйныя пасведчанні. Тлумачыць нам, што справа вельмі далікатная і ён не ведае, ці пагодзіцца ксёндз Уладзіслаў размаўляць. Засмучаемся, што выхадны дзень можа паляцець сабаку пад хвост і сто кіламетраў мы праехалі ўпустую.

Айцец Барыла бярэ паперку з нашымі прозвішчамі ды ідзе ў плябанію. «Нічога абяцаць не магу», — кажа ён. Мы чакаем на вуліцы.

Хвілінаў праз пяць­шэсць ксёндз Аляксандр з’яўляецца ў дзвярах, праз імгненне выходзіць і Уладзіслаў Лазар. За час працы ў журналістыцы даводзілася пабачыць дастаткова шмат людзей, што выходзяць з турмы. І на гэтым фоне першае, што кідаецца ў вочы: айцец Лазар вельмі бадзёры, яго твар не скаваны пакутамі і знясіленасцю.

Хаця на маё пытанне пра ўмовы ўтрымання ён адказвае: «Усё было як у турме». І, здаецца, гэтымі простымі словамі яму атрымліваецца выказаць усё, што перанёс. Лёгка не было — чытаецца ў гэтым адказе.

«Следства працягваецца. Нічога гаварыць не магу адносна справы. А то ў нас могуць і назад пасадзіць. Адно скажу: я ні ў чым не вінаваты», — на выдатнай беларускай мове кажа святар.

Яшчэ пару хвілінаў размаўляем на ганку. Ксёндз Лазар кажа, што атрымліваў некаторыя газеты, даходзілі «Аргументы і факты», каталіцкія выданні. Ён удзячны ўсім, хто асвятляў ягоную справу. Трохі смяецца. Праўда, так і не ўдаецца ўгаварыць яго сфатаграфавацца.

Святло на гэтую таямнічую справу пакуль не пралітае.

Але з вызваленнем ксяндза Лазара набліжаецца час, калі ўсё стане вядома.

 

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць