Афіша22

Што не так з беларускай архітэктурнай спадчынай, 9 снежня раскажа ў сваёй лекцыі Сцяпан Стурэйка

СЦЯПАН СТУРЭЙКА «ШТО НЕ ТАК З АРХІТЭКТУРНАЙ СПАДЧЫНАЙ? НА ПАРОЗЕ ПЕРАВАРОТУ»

9 снежня, 18.30, галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а)

«Помнік гісторыі і архітэктуры, ахоўваецца дзяржавай» — з’яўленне такой шыльды на будынку не толькі надае яму іншы статус, рэгламентуе прапісаныя законам правілы карыстання, паводзінаў, але асаблівым чынам змяняе саму гарадскую прастору, гарадское асяроддзе. Далёка не заўсёды гэта ідзе на карысць гораду, а часам наадварот — рэстаўрацыя, кансервацыя ці аднаўленне «помніка гісторыі» замінае гарадскому развіццю. Калі раней статус «помніка» надаваўся толькі «выбітным дасягненням» эпохі, то зараз эксперты змяняюць оптыку і знаходзяць унікальнасць у тыповых пабудовах. А гэта значыць, што па меры паслядоўнага ўсведамлення каштоўнасці будынкаў папярэдніх эпох колькасць гістарычных помнікаў будзе непазбежна расці. Ці не стамілася ўжо чалавецтва ад кансервацыі? Адначасова з захаваннем аўтэнтычных аб’ектаў мае месца і працэс узнаўлення ўжо не існуючых помнікаў — паводле іх гістарычных узораў. Прычым такія «дублікаты» не абавязкова маюць прывязку да гістарычнага месца існавання, могуць узнікаць дзе заўгодна. Бум помнікаў, індустрыя забаў і турызму, тэхналагічны пераварот, глабальныя адносіны і поп-культура імкліва зводзяць спадчыну з зоны нацыянальнага інтарэсу і экспертнага поля. Але куды прыводзяць?

Сёння становіцца зразумелым, што нашы помнікі і нашы адносіны з імі больш не могуць быць ранейшымі. Што не так з архітэктурнай спадчынай? Наколькі адэкватная класічная канцэпцыя помніка новым умовам? І ці варта нам у Беларусі адмахвацца ад новага разумення спадчыны, працягваючы гнацца за міражамі аховы помнікаў?

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на публічную прамову гісторыка, культурнага антраполага Сцяпана Стурэйкі. Лекцыя «Што не так з архітэктурнай спадчынай? На парозе перавароту» адбудзецца 9 снежня а 18.30 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Анонсы і відэазапісы ўсіх публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць