Грамадства77

Узламаны сайт Bsblog.info, на ім панапісвалі антырасійскіх тэзісаў

Сайт Bsblog.info, які ўзначальвае былы міліцэйскі следчы, аналітык Андрэй Паротнікаў, 14 снежня быў узламаны. У матэрыял пра камандзіроўку Паротнікава ў Румынію былі дададзеныя антырасійскія выказванні. Прычым зроблена гэта было дастаткова неахайна.

Андрэй Паротнікаў. Фота svaboda.org.

«Імперская нямытая Расія», «ПаРаша» — відавочна, што такія выразы не будзе выкарыстоўваць ніводзін эксперт. У выніку Паротнікаву прыпісалі словы, што Расія можа рыхтаваць тэракты і забойствы вядомых людзей на Балканах.

Адметна, праз каго гэтыя «змены» сталі вядомыя грамадскасці. Гэта апублікаваў нехта «Віталь Макарэвіч», найхутчэй, фэйкавы акаўнт, які накіраваны на тое, каб піярыць артыкулы з прарасійскага «Імхаклаба». А адзіным каментатарам стаў галоўны рэдактар «Імхаклаба» Аляксей Дзерман.

«Акаўнт на фэйсбуку выкарыстоўваецца для раскруткі матэрыялаў з беларускай галінкі аднаго латвійскага сайта. Яго ўзначальваюць людцы, якія стаяць на ўліку ў латвійскай паліцыі па старых справах за экстрэмізм. А ў латвійскіх спецслужбах, наколькі мне вядома, — як асобы, якія супрацоўнічалі са спецслужбамі СССР/Расіі. Само сабой, што і латвійскае «дрэва», і яго ссохлая беларуская «галінка» паліваюцца грашыма расійскіх пенсіянераў праз Рассупрацоўніцтва, Фонд Гарчакова і падобныя канторы», — напісаў Паротнікаў.

Рэдактар Bsblog'а згадвае, што недзе вясной нешта падобнае здарылася з сайтам баранавіцкай незалежнай газеты «Інтэкс-прэс», калі ў стары матэрыял былі дададзеныя згадкі пра аналітыкаў Юрыя Царыка і Арсена Сівіцкага. Тады пра гэты выпадак таксама стала вядома з фэйкавых акаўнтаў у фэйсбуку.

Паратнікаў кажа, што зроблена ўсё было дастаткова прафесійна. Усе сляды ўзлому пачышчаныя. «Гэта рабілі людзі з вельмі добрым веданнем справы, яны знайшлі, дзе ёсць правалы ў сістэме», — адзначае ён.

Для чаго гэта можа рабіцца? «У Расіі крымінальныя справы заводзяцца нават за рэпосты ў сацыяльных сетках. Магчыма, мяне захацелі зрабіць неўязным у Расію. У той жа Бухарэст я ляцеў праз Маскву.

Другая мая версія: паказваюць, што нашы магчымасці большыя за вашыя. Тыповая гэбэшная практыка. Калі б яны хацелі сайт паваліць, то павалілі б. А так проста дэманструюць сваю сілу. Па ўсім відаць, што гэта ўсходняя актыўнасць, нашы так не працуюць», — лічыць Андрэй Паротнікаў.

Таксама аналітык кажа, што некалькі дзён таму яму паступіў дзіўны званок, нібыта ад журналістаў, якія рыхтуюць матэрыял «да 100-годдзя КДБ». «Задавалі пытанні адносна структуры, колькасці. Я адразу сказаў, што гэта тычыцца дзяржасакрэта і адмовіўся далей размаўляць», — кажа Паротнікаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць