Эканоміка2525

У ЖКГ распавялі, на колькі вырастуць жыроўкі дармаедаў і як з іх будуць спаганяць поўную аплату

У ЖКГ распавялі, на колькі вырастуць жыроўкі незанятых у эканоміцы, як з іх будуць спаганяць поўную аплату і чаму не ўсе ўтрыманцы будуць разлічвацца за ЖКП па эканамічна абгрунтаваным тарыфе.

Спаганяць поўную аплату за ЖКП, як патлумачыла начальнік аддзела ўпраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Жанна Папучэева, будуць з незанятых у эканоміцы, якія з'яўляюцца ўласнікамі жылля. Калі ва ўтрыманца няма ва ўласнасці нерухомасці, то і спаганяць камуналку па поўных тарыфах з яго не будуць.

Спецыяліст ЖКГ на прыкладзе тыпавой двухпакаёвай кватэры 48 квадратных метраў, дзе прапісаныя 3 чалавекі, прыводзіць разлікі па кожнай з жыллёва-камунальных паслуг, за якія будуць па поўных тарыфах разлічвацца незанятыя ў эканоміцы.

Так, калі ўласнікам гэтай двухпакаёўкі з'яўляецца дармаед, то ён аплачвае па эканамічна абгрунтаваных тарыфах трэць за ацяпленне, падагрэў вады і газазабеспячэнне. Астатнія дзве траціны камуналкі за зарэгістраваных недармаедаў у кватэры будуць аплачваць па субсідаваных тарыфах.

У такім выпадку плацёж за гарачую ваду, калі не будуць перавышаныя ліміты, для гэтай кватэры вырасце на 5-6 рублёў, падлічылі ў ЖКГ. Важны момант: калі зарэгістраваны ў гэтай кватэры дармаед не з'яўляецца ўласнікам жылля, то ён будзе аплачваць ЖКП па субсідаваных тарыфах.

За ацяпленне плацяжы для гэтай кватэры вырастуць больш адчувальна - на 15 рублёў, калі адзін з трох зарэгістраваных трапіў у лік гультаёў. Сваю частку за ацяпленне ён аплаціць па поўных тарыфах, а астатнія жыхары - па льготных. Але зноў жа прынцыповы момант - дармаед павінен быць уласнікам жылля. Калі ён зарэгістраваны, але жыллё не яго, то ўсё ў гэтай кватэры будуць плаціць па субсідаваных тарыфах.

Калі ж у двушцы на 48 квадратаў будзе пражываць толькі адзін дармаед, які адначасова з'яўляецца ўласнікам жылля, то плацёж за ацяпленне вырасце прыкладна на 60 рублёў, палічылі ў ЖКГ.

За газазабеспячэнне ў гэтай жа кватэры, у якой устаноўлены прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу і зарэгістравана 3 чалавекі і ўласнік - дармаед, пры спажыванні ў 150 кубічных метраў газу плацяжы вырастуць на 15-16 рублёў. Калі ж у кватэры прапісаны толькі адзін уласнік-дармаед, то ён заплаціць на 40 рублёў больш пры такім жа спажыванні газу.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць