Грамадства88

Лукашэнка прапанаваў Кітаю будаваць у Беларусі цяпліцы

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Кітаю будаваць у Беларусі цяплічныя комплексы, а вырашчаную прадукцыю пастаўляць не толькі на ўнутраны рынак, але і за мяжу, у тым ліку ў сам Кітай. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу кітайскіх кампаній у Пекіне, паведамляе БелТА.

Фота прэс-служба Лукашэнкі

Лукашэнка правёў асобную размову з кіраўніцтвам кампаніі «Шаньдун Лісэнтэ Агратэхноладжы» на чале са старшынёй праўлення Ванам Шаубо.

«Вельмі прыемная сустрэча не толькі таму, што я маю нейкае дачыненне да зямлі, але і таму, што, вывучыўшы вашыя магчымасці, вы для нас вельмі цікавыя. І нават нягледзячы на тое, што сельская гаспадарка ў нас мае вельмі высокі ўзровень развіцця і многія прадукты харчавання мы пастаўляем у Кітай», — адзначыў Лукашэнка.

Ён расказаў, што гэтая кампанія ўжо не навічок на рынку Беларусі, супрацоўнічае са Светлагорскім ЦКК. У мінулым годзе паміж бакамі быў падпісаны кантракт на будаўніцтва цяпліцы 4-га пакалення для вырошчвання таматаў.

«Вы вельмі інтэнсіўна і актыўна супрацоўнічаеце з нашымі рэгіёнамі. У вас найноўшыя тэхналогіі, наколькі я валодаю сітуацыяй, па праектаванні, будаўніцтве і эксплуатацыі цяплічных комплексаў. Таму мы вас чакаем у Беларусі. Землі і глебы, прыдатнай для цяпліц, у нас хапае. Калі вы выкарыстоўваеце штучнае арашэнне і падкормку раслін, мы трохі ўмеем гэта рабіць. Людзі, якія здольныя працаваць на гэтых комплексах, у Беларусі ёсць», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары8

  • Янка
    02.09.2025
    Цікава, што думалі кітайскія бізнэсоўцы, слухаючы гэтую варыяцыю пра Нью-Васюкі. Месца пад цяпліцы ў самім Кітае звыш даху, клімат больш мяккі, электрычнасць таннейшая за беларускую, а таннай працоўнай сілы ў суседніх Лаосах навалам. Калі Лукашэнка разлічвае прывабіць кітайцаў блізкасцю да расейскага рынка, то варта было б адразу ўзгадаць пра дзве цікавыя інстытуцыі з назвамі Рассельгаснагляд і Распатрэбнагляд, якія па загаду Крамля здольныя імгненна знайсці любыя небяспечныя рэчывы альбо арганізмы ў самай якаснай імпартнай сельгаспрадукцыі.
  • Лукашизм и луканомика
    02.09.2025
    Шляхцич Завальня, луканомика к чему прикоснется всё превращается в дырявый никелированный таз...
  • Умка
    02.09.2025
    Лепш развадзіць шпіцау́, іх можна пастаўляць не толькі на ўнутраны рынак, але і за мяжу, у тым ліку ў сам Кітай.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць