Здарэнні1111

У Дзяржынскім раёне знойдзены труп чалавека з турэмнымі татуіроўкамі, закуты ў кайданкі

Міліцыя высвятляе яго асобу.

Міліцыя Мінскай вобласці высвятляе асобу мужчыны, знойдзенага забітым у Дзяржынскім раёне.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама,

труп невядомага з замкнутымі на запясцях рук за спіной кайданкамі з прыкметамі гвалтоўнай смерці быў знойдзены 23 лютага каля 11.00 за 30 метраў ад аўтадарогі Журавінка — Паланевічы ў Дзяржынскім раёне у лясным масіве.

Прыкметы: на выгляд

45-50 гадоў, рост 173 см., на выгляд армянскай нацыянальнасці, сярэдняга целаскладу, валасы цёмныя, маецца лобна-цемянная лысіна,
на твары шчэць чорнага колеру з сівізной, даўжыня ступака 24 см (40--41 памер).

Асаблівыя прыкметы: маецца мноства татуяванняў: на ступаку правай нагі татуіроўка "ОНИ"; на левым ступаку "УСТАЛИ"; на каленях обедзвюх ног татуіроўкі ў выгляде ашчэраных тыгрыных пашчаў, якія глядзяць адна на адну;

на правай назе над пашчай тыгра тату ў выглядзе чэрапа прабітага нажом ; на плячах 8-канцовыя зоркі; на правым перадплеччы выява Маці Божай; на левым перадплеччы карабель з ветразем; на спіне царква з 10-ю купаламі і крыжамі і надпісам на ёй 1996—2003.

Быў апрануты: куртка скураная кароткая чорнага колера, байка цёмна-сіняга колеру з блакітнымі ўстаўкамі па баках і надпісам на грудзях NATURAL directional liwimtip cult, майка пясочнага колеру з надписам UNICEF, чорныя нагавіцы, красоўкі з белымі палоскамі.

Кайданкі з металу белага колера маюць заводскі нумар В-4121.

Міліцыя заклікае грамадзянаў, якія ведаюць гэтага чалавека, паведаміць звесткі пра яго па тэлефонах упраўлення крымінальнага вышуку УУС Мінаблвыканкама: (17) 204-60-63, 229-05-90.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць