Кіно6464

Жалезнічэнка: «Жыве Беларусь» — плод хворай фантазіі

Зміцер Жалезнічэнка — адзін з палітрэкрутаў. Яго, выдатніка, выгналі з універа за палітыку і забрылі ў салдаты. У войску ён прынцыпова гаварыў па-беларуску, адслужыў ад званка да званка. Пасля войска паступіў на праграмера ва ўніверсітэт Ратэрдама (Нідэрланды). Менавіта ён стаў адным з прататыпаў для першага незалежнага мастацкага фільма пра сучасную Беларусь. Ён пабачыў стужку, калі яе выклалі ў інтэрнэт. Але яму фільм не спадабаўся. Вось што ён піша.

«Калі Франака забіралі ў войска, ён спадзяваўся, што над ім там будуць здзекавацца. А яшчэ лепш — біць. Доўга, часта, з асалодай. Але ж і ён ім пакажа! Запаліць агонь беларушчыны ў кожным закарэлым салдацкім сэрцы! А грамадзянская супольнасць яго падтрымае і зробіць героем, як павінна была зрабіць ужо даўно. Але чамусьці ягоныя спадзевы ня спраўдзіліся. У войску было проста шэра, аднолькава і ніяк. Войска не выканала пастаўленай перад ім задачы. Таму Франак пакрыўдзіўся і па выхадзе зьняў пра войска фільм. Адпомсціў ім усім за раўнадушша. Бадай, гэта адзінае разумнае тлумачэнне ідэі фільма «Жыве Беларусь!». А вось прыдумаць тлумачэнне таго, чаму ў гэтай стужцы так шмат ляпаў і недарэчнасцяў, я не здолеў, хоць і шчыра стараўся.

Гэтая стужка не выклікае адчування, што яна мастацкая. У нас ёсць дакладна зададзеныя час і месца падзеяў, якія абсалютна рэальныя, да дробязі. Мы бярэм гэты фон, ставім туды ў цэнтр галоўнага героя і пачынаем муціць вакол яго ненавуковую фантастыку. Пры гэтым мы не кажам гледачу, што гэта фантастыка. Наадварот, мы кажам — заснавана на рэальных падзеях. Адпаведна, неабазнаны ў дэталях глядач прымае ўсё за чыстую манету. А калі разбіраешся ў пытанні, то кожную хвіліну бачыш рэчы, якіх проста не можа адбывацца. Але фільм ставіць рамкі — усё рэальна. Адпаведна, у абазнаных ствараецца ўражанне, што іх падманваюць, а ў неабазнаных — што тут канцлагер.

Не магу ўзгадаць іншых фільмаў, у якіх мяшалася б рэальнасць і выдумка такім чынам, каб неабазнаны ў дэталях глядач прымаў усё за чыстую манету. Не хапае маркераў, якія б адзначалі мастацкія перабольшванні. Разумееце, мяне хвалюе, што была абраная такая далікатная тэма. Не войска, у сэнсе, а апазіцыя. Гледачы з-за мяжы, дый шмат хто з беларусаў, пасля прагляду будуць упэўненыя, што ў войску ўсё так, як апісана. А калі ім пакажуць, што ўсё не так, будуць адчуваць сябе падманутымі. Нельга гэтага дапускаць.

На жаль, у фільме агулам і ў дэталях усе перавернута з ног на галаву. Гэта плод хворай фантазіі. Тое самае «Жалезам па шкле», толькі сфабрыкаванае ў Польшчы. Але дзевачкам з польскіх арганізацый ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі мусіць спадабацца», — напісаў Зміцер Жалезнічэнка ў сваім Фэйсбуку.

Фільм выклікаў шквал водгукаў. Іншыя водгукі на фільм тут і тут.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак4

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак4

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць