Спорт99

На чэмпіянаце свету па тайландскім боксе беларусы заваявалі 21 медаль, у тым ліку 12 залатых

Беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па тайландскім боксе, фінальныя паядынкі якога завяршыліся 9 мая на востраве Лангкаві (Малайзія), заваявалі 12 залатых, шэсць сярэбраных і тры бронзавыя медалі. 

У цяперашнім сусветным форуме ўдзельнічалі амаль 2.000 спартсменаў з 105 краін. У камандным заліку дарослая каманда Беларусі стала другой, а юніёры — першымі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі кікбоксінгу і тайландскага боксу (БФКіТБ). 

Як адзначыў выканаўчы дырэктар БФКіТБ Андрэй Казлоўскі, беларусы чарговы раз даказалі, што айчынная школа тайскага бокса — адна з наймацнейшых на планеце. 

На рахунку дарослых спартсменаў чатыры залатыя, пяць сярэбраных і тры бронзавыя ўзнагароды. У камандным заліку беларускія байцы ўступілі толькі зборнай Тайланда, трэцяе і чацвёртае месца адпаведна засталося за Украінай і Расіяй. 

Золата ў скарбонку зборнай паклалі знакамітыя байцы, якія ўжо не адзін раз дэманстравалі, што ў свеце ім амаль няма роўных. Гэта Андрэй Кулебін (67 кг, спартыўны клуб «Кік Файтар»), Дзмітрый Валент (75 кг, СК «Кік Файтар»), Дзяніс Ганчаронак (91 кг, СК «Патрыёт») і Аляксей Кудзін (91 кг, СДЮШАР Маладзечна). 

Сярэбранымі прызёрамі першынства свету сталі двое беларускіх хлопцаў і тры дзяўчыны: Мурат Азербіеў (60 кг, СК «Мопс»); Дзмітрый Варац (63,5 кг, «Булат»); Алёна Ляшкевіч (45 кг, «Мопс»), Марыя Валент (60 кг, «Патрыёт»), Марыя Белуш (75 кг, «Кік Файтар»). Бронза на рахунку Сяргея Скібы (51 кг, СК «Алімп»), Андрэя Зайца (57 кг, «Кік Файтар») і Арцёма Сасноўскага (86 кг, «Толтак»). 

Беларускія юніёры заваявалі восем залатых і адну сярэбраную ўзнагароду. Золата заваявалі: Міхаіл Пятроўскі (45кг, СК «Светагор»); Валдас Бяляўскі (48 кг, «Чынук»); Мікалай Свядомскі (51кг, СДЮШАР Мсціслава); Раман Доўнар (60кг, Golden victory); Мікіта Шостак (63,5кг, Булат), Жора Акапян (67кг, СДЮШАР Полацка), Вадзім Васькоў (71кг,»Чынук»), Таццяна Церашонак (54кг, «Светагор»). Серабро ва Уладзіслава Нікіціна (75кг, СДЮШАР Полацка). 

Акрамя таго, Андрэй Кулебін прызнаны лепшым байцом чэмпіянату свету. У першым раўндзе паўфіналу беларускі спартсмен накаўтаваў свайго саперніка з Тайланда. 

Пасля вяртання з Малайзіі Кулебін пачне падрыхтоўку да турніру-чацвёркі Grand Prix Russia Open, які пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе 22 мая.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць