Здароўе55

Першую ў Беларусі аперацыю па аднаўленні разбуранага пазванка правёў ў Гомелі нямецкі прафесар

Падчас аперацыі

Першая ў Беларусі аперацыя па аднаўленні разбуранага пазванка (кіфапластыка) праведзена 3 кастрычніка ў Гомельскай абласной клінічнай бальніцы.

«Кіфапластыка да сёння ў Беларусі не выконвалася. Яе сутнасць заключаецца ў тым, што з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў пад рэнтгеналагічным кантролем у цела зламанага пазванка ўводзіцца сіліконавы балон, які здольны вытрымліваць значную нагрузку і які дазваляе аднавіць вышыню пазванка. Пасля аднаўлення вышыні ва ўзніклую паражніну ўводзіцца спецыяльны касцяны цэмент, які умацоўвае пазванок і не дазваляе яму больш ламацца. Усё гэта робіцца метадам праколаў, без выкарыстання скальпеля», — распавёў загадчык нейрахірургічнага аддзялення №2 бальніцы Сяргей Кірыленка.

У 67-гадовай пацыенткі з-за наднырачнай недастатковасці змянілася структура касцяной тканкі і адбыліся паталагічныя пераломы пазванкоў.

Малаінвазіўную аперацыю правёў прафесар Гейдельбергскай універсітэцкай клінікі (Германія) Крысціян Касперк, асістэнтам быў Сяргей Кірыленка.

«Жанчына пасля аперацыі ў першую чаргу пазбавіцца ад болевага сіндрому, а ўлічваючы, што аперацыя малаінвазіўная, яна скора зможа вярнуцца да паўнавартаснага жыцця», — сказаў хірург.

У перспектыве дадзеная методыка атрымае шырокае прымяненне ў Беларусі. Да з'яўлення гомельскага аддзялення ў Беларусі экстранную дапамогу людзям, якія атрымалі траўму пазваночніка, аказваў толькі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску. Там штогод праводзіцца каля 1,2 тыс. аперацый на пазваночніку, 350—400 з якіх экстраныя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць