Свет

Зяленскі пра ўварванне з боку Беларусі: Д'ябал у дэталях

Уладзімір і Алена Зяленскія далі інтэрв’ю з нагоды трох гадоў прэзідэнцтва. Сярод іншага, Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, ці чакалася ўварванне з боку Беларусі.

«Мы жылі ў чаканні вайны… Мы разумелі што адбываецца, але абсяг, ці аб’ём, ці нахабнасць таго, што мы пабачылі, ніхто не разумеў да канца. Адна справа, калі ты разумееш, што з Беларусі можа быць пойдуць танкі, а іншая справа, што пачынаецца, што Расія пойдзе скрозь Беларусь на цябе, а іншая справа, што з Беларусі канкрэтна ляцяць ракеты. Такая розніца, але яна здаецца, што невялікая, што нас папярэджвалі, былі мэсэджы, што з таго боку можа пачацца тэхнікаю наступ.

Але розніца вялікая, ты ваюеш з кім? Ты ваюеш з тымі сіламі, якія на тэрыторыі Беларусі, якія праходзяць скрозь Беларусь і ідуць ва Украіну, або ты ваюеш з дзвюма краінамі. Д'ябал у дэталях. Таму, што адбываецца, да канца ніхто не ведаў. Дэталі ніхто да канца не ведаў», — сказаў Зяленскі.

Закрануў прэзідэнт Украіны і лёс украінскіх абаронцаў Марыупаля

«Абсалютна гераічныя людзі. Хачу падкрэсліць, што там 400 памежнікаў, вялікая колькасць нацгвардзейцаў, дэсантнікаў, нават прадстаўнікоў СБУ, медыкі, звычайныя людзі. Там мноства гераічных людзей… Яны абаранялі Марыупаль. Вельмі вялікая колькасць нашых лётчыкаў гераічна загінула», — кажа прэзідэнт.

Зяленскі расказаў, што на сёння вывезеныя ўсе цывільныя з тэрыторыі завода, медыкі, параненыя і цяжкапараненыя.

«Мне здаецца, што ў бліжэйшы час завершыцца вываз ўсіх», — сказаў кіраўнік Украіны.

Зяленскі адзначыў, што дамаўляўся з міжнароднымі партнёрамі аб выратаванні абаронцаў Марыупаля. Ён падкрэсліў, што спачатку прасіў зброю для разблакавання горада ваенным шляхам.

«На сёння хлопцы атрымалі ад вайскоўцаў сігнал, што яны маюць права выйсці і захаваць жыццё», — распавёў ён.

Далей усё залежыць ад таго, што на сябе бралі ААН, Чырвоны Крыж, РФ.

«Чакаем таго ці іншага фармату абмену. Будзем забіраць іх дадому»

Пра сканчэнне вайны

«Не мы пачыналі гэтую вайну, але нам яе заканчваць. Я думаў, што скончыць можна дыялогам, я думаў, што гэта дыялог з тэрмінам, што можна будзе знайсці рашэнні. Я сапраўды так лічыў. Але гэта Расія. Цяпер гэта як аўтамабіль: і не бензінавы, і не электракар — гібрыд, і вайна такая».

«І перамога будзе вельмі складаная, яна будзе і крывавая, яна дакладна будзе ў баі, але канцоўка дакладна будзе ў дыпламатыі. Я ўпэўнены ў гэтым», — дадаў ён.

«Выхад на лінію размежавання, усталяваную на 24 лютага, будзе для Украіны перамогай», — мяркуе Зяленскі.

Па яго словах, гэта будзе сведчыць аб тым, што «яны нас не захапілі. Што мы адстаялі нашу зямлю. І тады мы пяройдзем да другой часткі. І я хацеў бы, каб розуму ў гэтай краіны (РФ) было дастаткова, каб другую частку мы прагаварылі за сталом перамоваў. І каб вынікам гэтай размовы стала канчатковая справядлівасць».

Зяленскі патлумачыў, аб чым будзе гаварыць на асабістай сустрэчы з Пуціным:

«Калі б сустрэча была сёння, абмяркоўвалася б пытанне Марыупаля і іншыя гуманітарныя праблемы».

На інтэрв'ю таксама прысутнічала жонка прэзідэнта Украіны Алена Зяленская. Яна распавяла, што не бачылася з мужам 2,5 месяца, яны размаўлялі толькі па тэлефоне.

«Ніхто ў мяне мужа не забярэ, нават вайна, — сказала першая лэдзі Украіны. — Але так, ён жыве на працы, мы яго амаль не бачым. Цяпер у нас было некалькі магчымасцяў убачыцца. І [журналістам] таксама ўдзячны за гэтую магчымасць, таму што мы [падчас гэтага інтэрв'ю] праводзім час разам. Гэта такая, ведаеце, выдатная магчымасць папіць разам гарбаты».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць